In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Рудахвостка-чарнушка і белая пліска — вынікі акцыі "Птушкі ля кармушкі"

Амаль 2000 удзельнікаў і звыш 8 000 птушак — вынікі акцыі АПБ "Птушкі ля кармушкі" ў гэтым годзе! З усіх куткоў краіны мінулымі выходнымі зляталіся дадзеныя птушыных назіранняў.

Мінская сталоўка Юліі АлтунювайМінская сталоўка Юліі Алтунювай

Рэйтынг самых папулярных гасцей птушыных сталовак такі:

1 месца –  вялікая сініца (3088 асобінаў)

2 месца – палявы верабей (1446 асобінаў)

3 месца – дамавы верабей (2510 асобінаў)

ТОП-10 відаў птушак на кармушках па ўсёй краіне паводле дадзеных акцыі "Птушкі ля кармушкі-2018"ТОП-10 відаў птушак на кармушках па ўсёй краіне паводле дадзеных акцыі "Птушкі ля кармушкі-2018"

Таксама завітвалі гілі і амялушкі, сініца-апалоўнік і чубатая, таўстадзюбы і нават птушка 2018 года – шчыгел!

Поўны спіс відаў можна спампаваць тут.

"Пожалуй, самые интересные наблюдения на кормушке это — белая трясогузка в Слуцке и две горихвостки-чернушки в д. Лучники Слуцкого района. Это насекомоядные птицы, которые редко зимуют у нас в стране. Сделать фотографии этих птиц не получилось, но опрос наблюдателей позволяет утверждать, что они не ошиблись в определении." – каментуе спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях АПБ Сямён Левы.

Госці кармушкі Марыі Федарэнка з Віцебску. Толькі батон класці ў кармушку не трэба!Госці кармушкі Марыі Федарэнка з Віцебску. Толькі батон класці ў кармушку не трэба!

Сёлета птушкі галоднымі не застануцца! Фота Ірыны Бірынай-Паўлавай.Сёлета птушкі галоднымі не застануцца! Фота Ірыны Бірынай-Паўлавай.

"21 января 2018 года в течение часа в окрестностях школы наблюдали за птицами. Насчитали девять видов. В учетный список попали большая синица, снегирь, зеленушка, полевой воробей, галка, серая ворона, сорока, сизый голубь. Большие синицы частенько посещали кормушки. Снегири питались крылатками клена. Полевые воробьи кормились семенами шишечек туи. Сорока прятала свою добычу на развилистой ветке дерева, покрытой толстым слоем снега. Теперь ребята знают, что регулярная подкормка зимой спасет десятки и сотни птиц, которые принесут большую пользу: сохранят зеленые насаждения в садах и парках нашего города. Наши данные по учету птиц уже полетели в АПБ." – дзеліцца ўражаннямі кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Ірына Бірына-Паўлава.

Сярэдні дзяцел завітаў у птушыную сталоўку ў Мазыры. Фота — Лідзія Барысава.Сярэдні дзяцел завітаў у птушыную сталоўку ў Мазыры. Фота — Лідзія Барысава.

Птушыная рэстарацыя каля парка Чалюскінцаў. Фота — Антон ТрафімовічПтушыная рэстарацыя каля парка Чалюскінцаў. Фота — Антон Трафімовіч

А часам завітваюць не толькі птушкі! Заказнік Прылепскі. Фота — Анастасія МіхайлаваА часам завітваюць не толькі птушкі! Заказнік Прылепскі. Фота — Анастасія Міхайлава

Розыгрыш значакаў! З дапамогай сайта randomus.ru сярод удзельнікаў акцыі мы разыгралі птушыныя значакі, прыляцяць па пошце яны наступным людзям:

  • Ганна Камозіна (г. Чавусы)
  • Дзіна Тамашэвіч (в. Узмёны, Міёрскі раён)
  • Анастасія Басалыга (г. Слуцк)
  • Аксана Пачэпка (г.п. Шаркаўшчына)
  • Анастасія Блоцкая (а.г. Верасніца, Жыткавіцкі раён)
  • Уладзімір Петрушэнка (г.п. Коханава, Талачынскі раён)
  • Віктар Бакунаў (г. Слонім)
  • Яўген Семянюк (г. Брэст)
  • Юля Алтунюва (г. Мінск)
  • Станіслаў Невяроўскі (г. Верхнядзвінск)

Значакі-птушкі ляцяць да пераможцаў розыгрышу!Значакі-птушкі ляцяць да пераможцаў розыгрышу!

Віншуем!

Зіма працягваецца і мы заклікаем не спыняцца з падкормкай птушак. Калі ў цябе не было часу павесіць кармушку, але з'явілася натхненне — раім звярнуцца да адмысловай падказкі.  Нагадваем, што сёлета ў сталоўцы на ўскрайку Белавежскай пушчы ўсталявана камера, сачыць за птушынымі прыгодамі цяпер можна анлайн!

Дзякуй усім удзельнікам акцыі за падтрымку птушак! Дзяліся сваімі гісторыямі і фота з хэштэгам #птушкілякармушкі ў сацыяльных сетках на працягу зімы. Няхай твае дні поўняцца радасцю, а кармушкі  — гасцямі! 

Карына Салавей, каардынатарка акцыі "Птушкі ля кармушкі"

Таксама глядзіце
Сезон кормушек!
Зёрнышки добра
10 000 птиц и малиновка
Народная наука, или как правильно подсчитать птиц на своей кормушке?
Подкармливаем птиц вместе 14-15 января и всю зиму!
"Птушкі ля кармушкі-2016": налічылі амаль 10 000 птушак!
16-17 студзеня — акцыя "Птушкі ля кармушкі"!
3 000 птушак ля нашых кармушак
17-18 студзеня — акцыя "Птушкі ля кармушкі"!
6847 птушак не засталіся галоднымі ў мінулыя выходныя