In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Клуб200 АПБ — першая сотня!

Меней чым за месяц 2018 года актыўныя сябры Клуб200 АПБ пабачылі больш чым 100 відаў птушак! Гэта амаль траціну ўсіх птушак нашай краіны. Усяго ў Беларусі зарэгістравана 329 іх відаў. Але зімуе ў нас усяго 131 від. Некаторыя птушкі – іх каля дзясятка – прылятаюць да нас на зімоўку са Скандынавіі: чачоткі, амялушкі, белая сава, касматаногі канюх. Адны з іх зімуюць у нас рэгулярна, іншыя — не кожны год.

На момант публікацыі апошні, хто ўнёс новыя пабачаныя сёлета віды ў спіс назіранняў, — шматгадовы сябра Клуб200 АПБ з Маларыты Юрый Янкевіч.

Юрый Янкевіч. Фота Ірыны СамусенкаЮрый Янкевіч. Фота Ірыны Самусенка

«За гэты час я пабачыў больш за 60 відаў птушак, –расказаў Юрый. – Учора вырашыў праехаць вакол свайго горада – Маларыты, паглядзець, хто ў нас зімуе. Сустрэў рагатага жаўрука, горную чачотку, чорнага дразда. Спрабую знайсці попельную чачотку – пазнаёміўся з ёй у Расіі, цяпер хачу сустрэць яе ў нас».

Клуб200 АПБ быў створаны на ўзор шведскага Клуб300. Ува многіх краінах Еўропы ёсць аналагічныя клубы.

«Сябрамі Клуб200 АПБ можа стаць толькі чалавек, які назіраў больш за 200 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі, — тлумачыць дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі. – У нас пакуль няма людзей, якія б пабачылі 300 відаў з нашых 329. Але далучыцца да Клуб200 АПБ і весці свой спіс на сайце ptushki.org можа любы чалавек, які мае магчымасць назіраць птушак у Беларусі. Нават з акна ці бываючы тут наездамі. Як паказваюць сябры клуба — за год у Беларусі можна ўбачыць 250 відаў. Спадзяемся, што ўсё больш людзей пачнуць цікавіцца птушкамі Бацькаўшчыны, і пачатак года — найлепшы час, каб узяцца за гэта. Тым больш, што цяпер, узімку, вакол нас няшмат відаў, іх лёгка знайсці і сфатаграфаваць, каб упэўніцца ў правільным вызначэнні».

Шукай птушак побач і вандруючы па краіне – уваходзь у Клуб200 АПБ!

Таксама глядзіце
За кармушкай у Залессі назіраюць у 30 краінах!
Агляд Клуба200 АПБ: якія новыя і рэдкія для Беларусі віды птушак мы бачылі ў 2017 годзе?
Вакансия АПБ: преподаватель Школы бердвотчеров!
Будь здоров с птицами!
Кликун, который накликал сотню
240 видов за год: а вам слабо?
Бёрдвотчынг: што, дзе, і з чаго пачаць?
Экспресс-курс "Птицы на болоте": за что кулик свое хвалит?
Экспресс-курсы "Птицы за 2 часа!"
"от Авдотки до Ястреба": открывается школа бердвотчеров!