In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушыны каляндар для нашых новых сяброў

Хочаш дапагамагаць птушкам і прыродзе і быць у курсе ўсіх самых свежаў навінаў ад АПБ? Далучайся да нашай арганізацыі! Усім новым сябрам, што ўступяць у АПБ у лютым, мы падорым плакат-каляндар з птушкамі.

А апроч гэтага падарунка, кожны сябра АПБ атрымае цягам года  два часопісы «Птушкі і мы»; інфармацыйны бюлетэнь АПБ, налепку з «Птушкай года» і, вядома, сяброўскую картку.

У нас ёсць некалькі катэгорый сяброўства– абірай самую зручную для цябе!

Клуб «Рэдкая птушка». Далучыцца да яго можа любы ахвочы. Унёсак гэтай катэгорыі сябраў цалкам пакрывае гадавы камплект друкаваных матэрыялаў, а таксама ідзе на прыродаахоўныя акцыі. Удзельнікаў клубу мы запрашаем на арніталагічную экскурсію. Хочаце на яе трапіць? Далучайцеся да цеснай кампаніі «Рэдкіх птушак»! Памер гадавога ўнёску – 35 рублёў.

«Індывідуальная»і «Сямейная». Усе сябры гэтых катэгорыяў атрымліваюць поўны камплект нашых друкаваных матэрыялаў.  Для «Сямейнай» катэгорыі мы дасылаем яго на ўсю сям’ю, але ў кожнага з вас будзе свая картка сябра АПБ. Памер гадавога ўнёску –18 рублёў.

Клуб «Крылаты дазор»- для настаўнікаў і школьнікаў да 15 гадоў. Кіраўніку клуба(настаўніку) выдаецца поўны пакет нашых матэрыялаў і метадычкі, а кожны школьнік атрымлівае налепку з птушкай года і значак. У такім клубе мусіць быць не менш за пяць чалавек, акрамя кіраўніка. Гэта вельмі эфектыўная форма сяброўства ў АПБ: разам вывучаць прыроду яшчэ цікавей! Памер гадавога ўнёску для настаўнікаў і школьнікаў – 1.5 рублі.

Стаць сябрам АПБ вельмі проста: запоўні анкету, атрымай сяброўскі нумар і аплаці ўнёсак.

Запрашай сваіх сяброў далучацца да нас – разам мы зможам лепш дапамагчы прыродзе!

Таксама глядзіце
Разам з птушкамі ў новым годзе — працягні сяброўства з АПБ!
Сябра АПБ нумар 7000!
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"
Раздаем значыкі гілёў!
Как учительница из Чаусов убедила детей отложить гаджеты и пойти в "Крылатый дозор"
Новый год и новый взнос
Экскурсія з краязнаўчым прысмакам
"Рэдкая птушка" в Налибокской пуще
Уголок, где живет луток
Почему 1350 человек уже поддержали АПБ в 2016 году?