In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
За кармушкай у Залессі назіраюць у 30 краінах!

Ужо дзве тысячы гледачоў з 30 краінаў сочаць за птушынай сталоўкай анлайн. Сталавацца на кармушку, якая знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы, штодня прылятае многа птушак.

Акрамя беларускіх карыстальнікаў, якіх каля 71 %, за птушкамі пільна сочаць з суседніх Расіі, Украіны ды Польшчы. Але нямала гледачоў і з-за акіяну – напрыклад, са Злучаных штатаў Амерыкі.

Анлайн-назіральнікамі ўжо адзначана 10 відаў птушак: два дзятлы — сярэдні і вялікі (апошні завітаў літаральна днямі), шуляк-карагольчык, а астатнія — вераб'іныя.

Далучайся да назіранняў за сталоўкай – гэта неверагодна цікава і зацягвае! І можна фатаграфаваць птушак дыстанцыйна і нават без здымача.

Назіраць за зімовым кармленнем птушак праз інтэрнэт у Беларусі можна ўпершыню. Такую магчымасць усе мы маем дзякуючы сайту «Птушкі штодня», гаспадарам экааграсядзібы «Залессе», Аляксандру Мінічу, сябру АПБ з Брэста, а таксама ўладальніку сервера stream360.pl з Польшчы.

Таксама глядзіце
Клуб200 АПБ — першая сотня!
Агляд Клуба200 АПБ: якія новыя і рэдкія для Беларусі віды птушак мы бачылі ў 2017 годзе?
Вакансия АПБ: преподаватель Школы бердвотчеров!
Будь здоров с птицами!
Кликун, который накликал сотню
240 видов за год: а вам слабо?
Бёрдвотчынг: што, дзе, і з чаго пачаць?
Экспресс-курс "Птицы на болоте": за что кулик свое хвалит?
Экспресс-курсы "Птицы за 2 часа!"
"от Авдотки до Ястреба": открывается школа бердвотчеров!