In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У Цэнтра "КажанаПоліс" з'явіўся адрас

9 лютага АПБ падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства (РЦЭК) і Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах.

Мы дамовіліся ратаваць кажаноў разам! І цяпер вядомы адрас, па якім будзе афіцыйна функцыянаваць Цэнтр «КажанаПолiс»: ён будзе працаваць у Мінску на вуліцы Макаёнка, 8, на базеРЦЭК.

Кажаны ў халодны сезон засынаюць, рытм сэрца ў іх запавольваецца, а тэмпература паніжаецца. Калі яны будуць патурбаваныя ў гэты час, то да вясны хутчэй за ўсё не дажывуць. На тое, каб прачнуцца, яны трацяць амаль усю сваю энергію. А аднавіць яе няма чым: насякомых, якімі харчуюцца кажаны, узімку яны не знойдуць.

Кажаны могуць пасяліцца на балконе або гарышчы, і людзі, знайшоўшы іх там, турбуюцца, думаючы, што гэта небяспечныя жывёлы. Але гэтыя бяскрыўдныя звяркі не пагражаюць чалавеку – наадварот, чалавек можа ўяўляць небяспеку для іх.

Цэнтр «Кажанаполіс» зможа прытуліць на зіму знойдзеных людзьмі рукакрылых у прыдатных умовах – у лядоўні, дзе тэмпература для спячкі кажаноў спрыяльная і, што вельмі важна, стабільная.

Нагадаем,  што стварэнне Цэнтра «КажанаПоліс» па ратаванні кажаноў, знойдзеных людзьмі ўзімку, ініцыявала мінскае аддзяленне АПБ. Грошы на лядоўню для зімоўкі кажаноў збіралі ўсёй грамадой праз краўдфандынгавую пляцоўку «МаеСэнс», і хутка яе набудуць.  Цяпер жа, з падпісаннем трохбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве, Цэнтр «КажанаПоліс» займеў адрас і заручыўся кансультацыйнай падтрымкай спецыялістаў Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі.

Таксама глядзіце
В холодильнике мышь повесилась!
В Минске появится центр по спасению летучих мышей?
Ноч кажаноў 8 верасня!
16 верасня — Ноч кажаноў!
Бетмены вокруг нас: 4 сентября — Ночь летучих мышей
Возвращение гигантской вечерницы: летучую мышь нашли в Беларуси через 85 лет
Гостиничный комплекс для летучих мышей в Лошице
Время исследовать рукокрылых в Беловежской пуще!
Посмотри 10-минутный фильм АПБ о летучих мышах!
Эстафета фестиваля летучих мышей — у Украины!