In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ласось-захаваем разам!

З лістапада па снежань, акрамя выконваемых праектаў і планавых мерапрыемстваў, увага АПБ будзе скіравана і на… ласасёвых рыб. Менавіта ў гэты час у кумжы (Salmo trutta trutta), якая заходзіць у Беларусь з Балтыйскага мора, адбываецца нераст. Есць спадзева, што яшчэ адзін прадстаўнік роду – атлантычны ласось або сёмга (Salmo salar) таксама нерасціцца на тэрыторыі нашай краіны ў гэтым годзе. Ласасёвыя рыбы занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца пад пагрозай знікнення ад скарачэння прыдатных для нерасту месцаў ад забруджвання рэк, перашкод на шляху да нерасцілішч (плаціны пабудаваныя людзмі, дзейнасць баброў), а таксама незаконнай здабычы.

Вырашэнне апошняй праблемы патрабуе неадкладных дзеянняў , бо, як паказала наведванне рэгіёну супрацоўнікамі АПБ, браканьеры знішчаюць амаль усіх рыб, якія здолелі дасягнуць нерасцілішч. Для высвятлення сітуацыі былі праведзенны сустрэчы з прадстаўнікамі Смаргонскай міжраённай Джяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Астравецкай раённа інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Астравецкага раёна, Смаргонскага памежатрада. Былі абмеркаваны магчымасці кожнай структуры і планы сумесных дзеянняў для прадухілення браканьерства.

На працягу перыяду нерасту АПБ сумесна з грамадскай арганізацыяй "Экадом" плануе арганізовываць валанцёрскія летнікі на нераставых рачулках для прадухілення браканьерскага адлову ласасёвых рыб. Валанцёры будуць весці назіранні за прытокамі р. Вілія, дзе адбываецца нераст, з мэтай аператыўнага інфармавання дзяржаўных служб аб фактах злачынства. Галоўная мэта летнікаў – павялічыць шансы паспяховага нерасту.

Летнікі будуць арганізоўвацца на выходных у лістападзе і снежні, на тэрыторыі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Працяг летнікаў — 2 дні (выезд з Мінска ў пятніцу ўвечары і вяртанне ў нядзелю ў другой палове дня). Па магчымасці, летнікі будуць арганізоўвацца таксама і ў буднія дні. Акцыя будзе працягнута да канца перыяду нерасту.

У летніках могуць прыняць удзел жадаючыя, дасягнуўшыя 18 год. Праезд з Мінска і харчаванне на месцы арганізовываецца за кошт арганізатараў. Удзельнікі самі нясуць выдаткі на презд да Мінска. Магчымасць удзелу з асабістым транспартам (з кампенсацыяй выдаткаў на паліва) вітаецца. Пражыванне валанцёраў арганізовываецца у вясковай хаце. Неабходна мець гумовыя боты, турыстычны дыванок і спальнік. Поўны спіс неабходных рэчаў для летніка будзе загадзя прадастаўлены ўдзельнікам.

Па пытаннях удзелу звяртайцеся да Вольгі Лукшыц праз электронную пошту [email protected] (калі ласка, пазначайце тэму ліста – "Летнікі ласось" і пакідайце нумар тэлефона). Або па тэлефонах офіса АПБ: гарадскі 8-017-263-06-13; МТС 8-029-223-06-13; Velcom 8-029-101-68-87.


Акцыю падтрымалі:

Компания Yukon Advanced Optics предоставила 2 прибора ночного видения для проведения патрулирования.

Таксама глядзіце
Лебедзі на зімоўцы: калі і як дапамагаць?
Апошні званок у чацвертай Школе
Ваўкоў у Белавежскай пушчы страляць не будуць
Длиннохвостая гостья Грушевки
Вітаем Палешука і Альжусю!
Зоочетверг: куда летят птицы?
30 гнезд для сов и уток на Ельне!
Жаўрук у кішэні
40 000 птиц с кольцами за 20 лет!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?