In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
АПБ захоўвае чырвонакніжніка


Адным з прыярытэтных відаў, за захаванне якіх Беларусь «нясе адказнасць перад сусветнай грамадскасцю», з’яўляецца вялікі арлец . Нагадаем, што на тэрыторыі нашай краіны гняздуецца каля 15 адсоткаў еўрапейскай папуляцыі гэтай рэдкай птушкі.

Зараз АПБ выконвае праект «Забяспечанне аховы глабальна-пагражаемага вялікага арляца ў Беларус і», накіраваны ў першую чаргу, на выяўленне і захаванне месцаў гнездавання гэтага віду ў Беларусі. У гнездавым сезоне 2009 года спецыялістамі АПБ даследавана 27 гнездавых участкаў вялікага арляца. Па усіх гнездах падрыхтаваны дакументы для перадачы іх пад ахову. Усе дакументы накіраваныя ў адпаведныя інспекцыі прыродных рэсурсаў.


Яшчэ адзін унёсак у паляпшэнне ўмоў для выжывання вялікага арляца ў нашай краіне зроблены ў рамах праекту «Распрацоўка і арганізацыя біятэхнічных мерапрыемстваў па ўсталяванню штучных гнёздаў для рэдкіх, занесеных у Чырвоную кнігу, а таксама рэсурсных відаў птушак ». У шэрагу з іншымі штучнымі гнёздамі ў лясной частцы заказніка «Спораўскі» у сакавіку 2010 было пабудавана 9 штучных платформ, каторыя, як мяркуецца, могуць быць заселены арляцамі (вялікім альбо малым). Абодва гэтыя віды гняздуюцца ў азначаным участку заказніка.

Таксама глядзіце
Эфиопские приключения Тихона и новости от Альжуси
Вітаем Палешука і Альжусю!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
Тихон не из тихих!
Большой подорлик и такое же путешествие
Большим подорликам — больших полетов!
"Урожай" орлят!
Первый пошел!
Шесть дней за большим подорликом