In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем на Фестываль кулікоў у старажытны Тураў!

1 мая 2010 г . Ахова птушак Бацькаўшчыны ладзіць другі Фестываль кулікоў у горадзе Тураве, прысвечаны Міжнароднаму году біялагічнай разнастайнасці.

Другі год Фестываль праводзіцца побач з унікальнай прыроднай тэрыторыяй – Тураўскім балоннем, які мае міжнародны статус Тэрыторыі, важнай для птушак і з 2008 года з'яўляецца таксама біялагічным заказнікам. Гэта адно з найбольш важных месцаў гнездавання і прыпынку ў час міграцыі больш за 50 відаў водна-балотных птушак . Таму менавіта ў Тураве на Свяце птушак-2009 быў адкрыты адзіны ў свеце помнік кулікумарадунцы .

Фестываль распачнецца навукова-практычным семінарам «Адкрытыя пойменныя лугі і іх роля ў падтрымцы біялагічнай разнастайнасці, сучасныя праблемы і шляхі іх вырашэння», падчас якога спецыялісты з розных прыродаахо ўных арганізацый абмяркуюць пытанні аховы Тураўскага балоння. У гэтым годзе Фестываль супадае з важнай і цікавай падзеяй – адкрыццём дамбы ў весцы Запясочча, якая дапаможа захаванню б іяразнастайнасці ў Жыткавічскім раёне.

У 12 гадзін на плошчы Турава адчынецца пазнавальна-забаўляльная праграма, дзе кожны жадаючы зможа прыняць удзел у інтэлектуальных конкурсах знаўцаў птушак і птушыных гульнях ад АПБ, паназіраць за птушкамі Тураўскага балоння і больш даведацца пра і x .

Гасцям і жыхарам Турава будуць прэзентаваны выставы ўдзельнікаў шматлікіх творчых конкурсаў. Лепшыя насценныя газеты, прысвечаныя міграцыі кулікоў у Сенегал, паляцяць пасля Фестывалю ў Афрыку. А мадэлі адзення, створаныя на конкурс–дэфіле «Кулічыная мода» юнымі дызайнерамі Турава і мадэльерамі міжнароднай творчай майстэрні «Млын моды» адлюструюць творчы погляд у вывучэнні розных птушак.

Вельмі цікавым абяцае быць і урачысты канцэрт, у якім прымуць удзел фальклорныя калектывы Тураўшчыны і знакамітыя дзіцячыя калектывы «Вянок» і «Рарох».

2 мая адбудзецца адкрыты фотапленер, у якім возьмуць удзел вядучыя фатографы Беларусі і замежжа, у тым ліку і прадстаўнікі шэрагу вядучых сустветных інфармацыйных агенстваў.

Запрашаем усіх аматараў прыроды і актыўнага адпачынку на Фестываль Кулікоў у Тураве! Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (029) 669-67-47 (Пшаніцына Ліда)

У Беларусі на 7 ТВП стала больш!
30 красавіка 2010 года
Вясна — пара рамантаваць!
28 красавіка 2010 года
Таксама глядзіце
Апошні званок у чацвертай Школе
Ваўкоў у Белавежскай пушчы страляць не будуць
Длиннохвостая гостья Грушевки
Вітаем Палешука і Альжусю!
Зоочетверг: куда летят птицы?
30 гнезд для сов и уток на Ельне!
Жаўрук у кішэні
40 000 птиц с кольцами за 20 лет!
Кто повторяет путь Тихона и почему "абонент" Тур недоступен?
План управления волком: видео с конференции