In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У чаканні сіваграка

Мясцовасць Вяла на Іслачы, у старажытнай Налібоцкай пушчы, некалі ўласнасць графаў Тышкевічаў – заслужанае месца ў гісторыі нашай культуры, няхай сёння закінутае і занядбанае. Тут у 1890-х гг. граф Бенедыкт Тышкевіч, піянер фатаграфіі ў нашай краіне, меў сваю фоталабараторыю, здымкі з якой, выпадкова знойдзеныя ў Парыжы, зусім нядаўна паспяхова экспанаваліся ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Палацава-паркавы комплекс ТышкевічаўПалацава-паркавы комплекс Тышкевічаў

Іншай славутасцю Вялаўскага маёнтка быў вялікі прыватны запаведнік, дзе трымалі даніэляў (ланяў) і ўласным коштам графа-дзівака аднаўлялі папуляцыю баброў, задоўга да арганізацыі Бярэзінскага запаведніка. Значэнне Вялаўскага запаведніка было настолькі вялікім, што яго напачатку прызнала і савецкая ўлада, пакінуўшы тэрыторыі запаведны статус і спрабуючы захаваць графскую інфраструктуру і «ноў-хаў». Аднак калектывізацыя, змаганне з «чужародным» сацыяльным элементам, культурная рэвалюцыя кепска стасаваліся з утрыманнем рэлікта графскай культуры, і ў 1951 г. запаведнік быў ліквідаваны. Прыйшлі ў заняпад і графскія муры, нават славутыя тышкевічаўскія калдуны і тыя былі прынцыпова адрынутыя нашым немудрагелістым «общепитом».

Сёння ў гэтых маляўнічых мясцінах пануе бязлюддзе і цішыня, якую парушаюць толькі галасы птушак. Актывісты ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» супольна з каардынатарам сеткі захавальнікаў ТВП «Налібоцкая пушча», і стваральнікам экамузея на базе аграсядзібы «Марцінова Гусь», правялі акцыю па ахове ўсё больш рэдкага ў нашыя дні сіваграка. У векавой графскай дубраве развесілі шэсць штучных скрыні для гэтай прыгожай сіняй птушкі, зробленыя рукамі школьнікаў Валожынскага раёна.

Няхай сівагракі, якія ў апошнія гады апынуліся пад пагрозай знікнення, хутчэй вяртаюцца ў запаведныя мясціны! І можа быць, прыносяць удачу, і вяртаюць былую славу гэтаму кутку Радзімы. Будзем чакаць!

Алесь Белы

Таксама глядзіце
30 гнезд для сов и уток на Ельне!
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"
Хранители АПБ — лучшие общественные экологи Витебщины!
Операция «Две гагары»
"Наелись черники, зарядились болотом"
Мониторинг Ислочи: птица года вместо зимородка
От Ельни — до Лесной и поймы Сожа
Дама з сабачкам
Выгонощанские болота: собрать клюкву и стать Хранителями
Гомель, экскурсия "Пойма реки Сож": поехали!