In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Вынікі VII чэмпіяната Беларусі па спартыўнай арніталогіі.

Каманда "Lintu" (злева направа): Аляксандр Вінчэўскі, Krister Castren (Фінляндыя) (капітан), Seppo Hjerppe (Фінляндыя), Matti Lotjonen (Фінляндыя)Каманда "Lintu" (злева направа): Аляксандр Вінчэўскі, Krister Castren (Фінляндыя) (капітан), Seppo Hjerppe (Фінляндыя), Matti Lotjonen (Фінляндыя)У VII чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі прынялі ўдзел 11 каманд. Перад стартам са спаборніцтваў зняліся 2 каманды з г. Мсціслаўля.
Пераможцам з новым рэкордам спаборніцтв стала фінска-беларуская каманда "Lintu"!

Выніковая табліца VII чэмпіяната Беларусі па спартыўнай арніталогіі:

1. "Lintu" («Птушка» – фінск.) : Krister Castren (Фінляндыя) (капітан), Seppo Hjerppe (Фінляндыя), Matti Lotjonen (Фінляндыя), Аляксандр Вінчэўскі (Беларусь). Месца старту — г. Мінск – 114 відаў птушак.

2. "Саюз К.М." : Левы Сямен (капітан), Кіцель Дзяніс, Кальчанка Алег, Дзідкоўскі Максім (<18). Месца старту — г. Кобрын – 109 відаў.

3. "Кронан" : Храмогін Андрэй (капітан), Вінчэўскі Дзьмітры, Сліж Яўген, Табуноў Дзяніс. Месца старту — г. Гродна. – 97 відаў.

4. "Aquila" : Дамброўскі Валеры (капітан), Міндлін Генадзь, Фянчук Віктар, Яковіч Віталь. Месца старту — г. Мінск. – 94 віды.

5. "L200" : Milda Sniaukstiene, Laimonas Sniauksta, Julious Morkunas (усе — Літва), Валеры Юрко (Беларусь). Месца старту — г. Мінск– 91 від.

6. "Merlin" : Халандач Арцём (капітан), Брыгінец Таццяна, Гарошка Зінаіда, Кусянкоў Аляксандр. Месца старту — г. Гомель – 82 віды.

7. "Піраты" : Бакур Юрка, Страчук Алесь, Мальчук Яўгеній (<18), Кляўцэвіч Аляксандр (<18). Месца старту — Кобрын. – 78 відаў.

8-9 падзелена паміж двума камандамі – "Илія" : Мацкевіч Алена (капітан), Стральчэня Аляксандр, Падворская Марыя, Цвырко Максім. Месца старту —в. Ілія, Вілейскі р-н. і "Прыпяцкі плёс" : Нефідовіч Анатоль (капітан), Нефідовіч Ірына, Нефідовіч Раман (<18), Поўх Максім. Месца старту — в. Любань, Лунінецкі р-н: яны адзначылі па 71 віду птушак

10. "Бакланы" : Лукшыц Вольга (капітан), Каласкоў Максім, Механікаў Аляксей, Кулікова Алена. Месца старту — г. Мінск. – 65 відаў.

11. "Белыя вароны" : Сідарэнка Аляксандр (капітан), Шкабара Раман, Шэндзераў Віталь, Долбік Ларыса (<18). Месца старту — г. Мсціслаўль, Магілёўская вобл. – 48 відаў.


Разам удзельнікі адзначылі 162 віда птушак. Спісы птушак каманд і табліцу аргкамітэта вы можыце ўжо спампаваць.

Было шмат відаў, якія павінны былі ўжо пакінуць Беларусь: кралька (варакушка, Luscinia svecica ), леска-перасмешка (ястребиная славка, Sylvia nisoria ), садовая стрынатка (садовая овсянка, Emberiza hortulana ), звычайная рудахвостка (обыкновенная горихвостка, Phoenicurus phoenicurus ), салавей (соловей, Luscinia luscinia ). Шмат каманд папабачылі чорных свіргулёў, зязюль, крычак розных відаў, валасяніц. Шэрую валасяніцу (серая мухоловка, Muscicapa striata ) адзначылі ўсе каманды!

Найбольш цікавае назіранне, верагодна, гэта караткахвосты паморнік (короткохвостый поморник, Stercorarius parasiticus ) на рыбгасе «Волма» (Чэрвеньскі р-н, Мінская вобласць). Таксама адзначаны даволі рэдкія птушкі такія як кругланосы плывунчык (круглоносый плавунчик, Phalaropus lobatus ), марадунка (мородунка, Xenus cinereus ), крывок (кулик-сорока, Haematopus ostralegus ), сокал-шулёнак (кобчик, Falco vespertinus ), стучок (гаршнеп, Lymnocryptes minimus ), чапля-лазянік (малая выпь, Ixobrychus minutus ).

Віншуем пераможцаў з выдатным вынікам! Уражанні ад чэмпіяната каманды "Lintu" чытайце ТУТ .

Вялікі дзякуй усім удзельнікам чэмпіяната і сябрам журы!

Аргкамітэт чэмпіяната.

Таксама глядзіце
Лучшее фото, дебют и юмор: номинации Чемпионата по фотобердингу
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!
BirdRace 2017: 126 видов птиц за 12 часов!
BirdRace 2017: на 1-11 рассчитайсь!
BirdRace-2017: команды-участницы
BirdRace-2017: "собери" птиц за 12 часов!
Фотобердинг продолжает раздавать награды!
"Астерикс и Обеликс" открыли Цнянку
Принимай бердвотчеров-фотографов, Цнянка!
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!