In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Увага! Першыя Захавальнікі Выганашчанскіх балот

У лістападзе ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» рэалізавала ініцыятыву «Захавальнікі Выганашчанскіх балот» (праект ЕС/ПРААН «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні»), мэтай якой было стварэнне руху захавальнікаў у Выганашчанскім рэгіёне. Нягледзячы на кароткі тэрмін выканання, ініцыятыва была насычана мерапрыемствамі і мела канкрэтныя вынікі.

Каб знайсці захавальнікаў з ліку жыхароў рэгіёна, былі праведзены сустрэчы ў населеных пунктах: Выганашчы, Целеханы, Рэчкі, Вялікая Гаць, Амельная. Сустрэчы выклікалі цікавасць у амаль 200 чалавек, сярод іх было шмат вучняў, якія змогуць падзяліцца набытымі ведамі з бацькамі і сябрамі. Галоўнай мэтай сустрэч было паказаць вядомы ўдзельнікам край з незнаёмага боку – з боку каштоўнасці Выганашчанскіх балот для біяразнастайнасці. Супрацоўнікі АПБ падрабязна распавялі пра праграму «Тэрыторыі, важныя для птушак (ТВП) у Беларусі» і праект «Захавальнікі Выганашчанскіх балот», значнасць рэгіёна для захавання папуляцый рэдкіх птушак.

Асаблівы рэзананс мела інфармацыя пра адказнаць за браканьерства ў дачыненні да любога віда драпежных птушак, што паведаў Дзяніс Кіцель. Так, згодна ўказу Прэзідэнта РБ № 580 ад 08.12.2005 і палажэнню канвенцыі CITES, штраф за здабычу звычайнага віда драпежнай птушкі, напрыклад, канюка, складае 2 100 000 рублёў, а за здабыццё занесенага ў Чырвоную кнігу віда, напрыклад, барадатай кугакаўкі, – 3 150 000 рублёў. Знішчэнне гнязда чорнага бусла з 4 яйкамі ці птушанятамі абыдзецца злачынцам амаль у 6 млн рублёў! Супрацоўнікі заказніка «Выганашчанскі» Нікалай Варабей і Аляксандр Іваноў пазнаёмілі з дзейнасцю заказніка і мерамі па яго ахове.

Для тых, хто захацеў стаць захавальнікамі Выганашчанскіх балот, быў арганізаваны трэнінг, куды былі запрошаны эксперты па экалагічнаму заканадаўству Грыгорый Фёдараў і міжнароднай лясной сертыфікацыі FSC Георгій Казулька. Супрацоўнікі АПБ паказалі дзейнасць захавальнікаў іншых ТВП Беларусі і разам з удзельнікамі абмеркавалі існуючыя ў рэгіёне пагрозы і праблемы ТВП «Выганашчанскія балоты». Захавальнікі атрымалі камплект матэрыялаў АПБ, карысны ў будучай дзейнасці.

Самым цікавым мерапрыемствам, безумоўна, стаў семінар-трэнінг па лазапляценню і вырабу штучных гнездавых скрынь для драпежных птушак. Пры дапамозе запрошанага майстра прысутныя змаглі засвоіць методыку пляцення з лазы і паспрабаваць зрабіць штучнае гняздоўе ў выглядзе каша для розных відаў соў. У плеценых кашах змогуць гнездавацца барадатыя кугакаўкі і вушастыя совы, якія не ўмеюць самі рабіць гнёзды. Незвычайныя з выгляду «кватэры» лёгка падняць на дрэва, а дзякуючы пляцёнцы, яны падобныя на сапраўдныя гнёзды. Таксама ў іх не будзе застойвацца вада.
Галінка за галінкай – і новая “кватэра” для барадатай кугакаўкі будзе гатова. Галінка за галінкай – і новая “кватэра” для барадатай кугакаўкі будзе гатова.

Удзельнікі з в. Вулькі-Целеханскай спрабуюць зрабіць свой кошык для барадатай кугакаўкі.Удзельнікі з в. Вулькі-Целеханскай спрабуюць зрабіць свой кошык для барадатай кугакаўкі.

Фёдар Сауцін і ўдзельнікі з в. Рэчкі дэманструюць гнездавую скрыню для сыча-сіпеля.Фёдар Сауцін і ўдзельнікі з в. Рэчкі дэманструюць гнездавую скрыню для сыча-сіпеля.


Пакуль адны ўдзельнікі вучыліся рабіць гнездавыя кашы, іншыя засвойвалі навыкі будаўнікоў гнездавых скрынь для птушак, якія гняздуюцца ў дуплах. Кожны змог выбраць тып і зрабіць домік для сыча-сіпеля ці касматаногага сыча, гогаля, сокала-пустальгі. Вынікі працоўнага дня аказаліся плённымі: было выраблена 20 штучных гнёздаў і кашоў, асаблівую стараннасць праявілі вучні Рэчаўскай і Вулька-Целеханскай школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў Фёдара Сауціна і Аляксандра Мяліка.
Вынік семінара-трэнінга – 20 штучных гнёзд.Вынік семінара-трэнінга – 20 штучных гнёзд.

Вынік семінара-трэнінга – 20 штучных гнёзд.Вынік семінара-трэнінга – 20 штучных гнёзд.

Дзяніс Кіцель усталёўвае скрыню для сыча-сіпеля. Дзяніс Кіцель усталёўвае скрыню для сыча-сіпеля.
Вырабленыя падчас семінара штучныя гнёзды былі развешаны супрацоўнікамі АПБ і заказніка. Будзем чакаць улазінаў разам!

Вольга Лукшыц , каардынатар праекта «Захавальнікі Выганашчанскіх балот», супрацоўнік АПБ.


Свае каментарыі можаце пакідаць ў нашым ЖЖ !

Таксама глядзіце
30 гнезд для сов и уток на Ельне!
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"
Хранители АПБ — лучшие общественные экологи Витебщины!
Дикое: 20 лет спустя
Прочитать и сохранить
Операция «Две гагары»
"Наелись черники, зарядились болотом"
Мониторинг Ислочи: птица года вместо зимородка
Пра дзiкую прыроду, якая побач
От Ельни — до Лесной и поймы Сожа