In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Прыродаахоўныя арганізацыі і энэргетычныя службы Польшчы, Украіны і Беларусі разам дзеля захавання белага бусла

Праект пад такой назвай працягвае дзейнасць польскага прыродаахоўнага таварыства "Bocian" («Бусел»), якая рэалізуецца з 2004 года сумесна з Заходне-Украінскім арніталагічным таварыствам.
Гняздо бусла на слупеГняздо бусла на слупе

Як усё пачыналася
Галоўнай мэтай праекту на той час было ініцыяваць шырокі грамадскі рух, накіраваны на ахову белага бусла (Ciconia ciconia ) ва Украіне. Дзеля гэтага ў розных кутках гэтай краіны і Польшчы былі арганізаваны семінары па распаўсюджанню вопыту Польшчы ў ахове гэтага віду.
Галоўнымі кірункамі дзейнасці сталі супрацоўніцтва з энэргетычнымі службамі, адукацыйныя праекты, накіраваныя на школы, а таксама шырокае распаўсюджанне ідэй праекту праз разнастайныя публікацыі: буклеты, адукацыйныя матэрыялы, артыкулы ў СМІ, выступленні на радыё і тэлебачанні.

У 2009 годзе ўзнікла ідэя пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва па ахове віду і запрасіць да сумеснай дзейнасці прыродаахоўнікаў з Беларусі. Такім чынам нашым партнёрам з беларускага боку стала Брэсцкае абластное аддзяленне ГА „Ахова птушак Бацькаўшчыны», а ўкраінскі бок прадстаўляла ўзгаданнае раней Заходне-Украінскае арніталагічнае таварыства.

Адной з галоўных задач праекту стала ахова бусла праз забеспячэнне захавання гнёзд. У рамках праекту выконвалася ачышчэнне бусліных гнёзд ад галін на дрэвах, што перашкаджаюць ім, а таксама рамонт гнёзд, якія знаходзяцца на будынках. Ачышчэнне гнёзд ад зарастання маладымі галінкамі выконваецца ў пэўных акрэсленных абставінах. Часцей за ўсё гэта трэба рабіць, калі маладыя пабегі на працягу гнездавога сезону вельмі хутка вырастаюць вакол гнязда і тады бусляняты не могуць выляцець з яго. Калі не выконваць абпілаванне, то праз 2-3 гады гнёзды зарастюць так моцна, што не маючы добрага падлёту, птушкі іх кідаюць. Каб гэтага пазбегнуць, пасля заканчэння гнездавога сезону (калі буслы адляцяць у вырай) неабходна выконваць ачышчэнне гнязда ад галін. Для гэтага выкарыстоўваюцца спецыяльныя краны-вежы альбо драбіны і пілы. Такім вось чынам забяспечваецца неабходны свабодны падлёт птушкам.

Такія аперацыі дастаткова праводзіць 1 раз у 2-3 гады. Калі гэтага не рабіць, птушкі будуюць новае гняздо ў іншым месцы, дзе няма такой праблемы, як галіны. Усё часцей гэтым месцам становяцца энэргетычныя слупы. У сваю чаргу гэта з'яўляецца пагрозай для буслоў і стварае праблемы для людзей. Пад час абпілавання галін не трэба забываць ачышчаць гнёзды ад розных шнуркоў, якія часам прыносяць буслы (не раз бусляняты ў іх заблытваюцца). Таксама здараецца, што на дрэвах неабходна ўсталёўваць штучныя платформы для падтрымкі старых гнёзд, каб яны не разбурыліся.

У рамках праекту таксама выконваліся мерапрыемствы, накіраваныя на забяспечанне гнёзд на будынках. Гнёзды з часам развальваюцца альбо дасягаюць такіх памераў, што могуць разбурыць дах. І тады разам з устаноўкай новага гнязда неабходна рамантаваць і дах. У выпадках, калі апісаныя дзеянні немагчымыя, напрыклад, калі гняздо знішчана разам з дрэвам, на якім знаходзілася, альбо ўпала з будынку, неабходна ўстаноўка новага гнязда на спецыяльным слупе ці іншай апоры. Але здараецца гэта нячаста і амаль заўсёды ёсць магчымасць усталяваць гняздо на суседнім дрэве альбо будынку. У межах Мазавецкага ваяводства на спецыяльных слупах ўсталявана 25 гнёзд.

Слупы з гнёздамі таксама ўсталёўваюцца ў выпадках неспасрэднай пагрозы гнездаванню, як, напрыклад, пад час навальніцы ці моцных ветраў разбураюцца гнёзды, у якіх знаходзяца птушаняты. Калі буслянятам пашчасціла і яны не загінулі, неабходна як мага хучэй усталяваць новае гняздо і перамясціць у яго птушанят. У крайнім выпадку, калі няма іншай магчымасці (устаноўкі гнязда паблізу на дрэве альбо даху), усталёўваецца спецыяльны слуп для гнязда, куды пераносяць маладых птушак. Больш падрабязна на тэмат асобных дзеянняў можна даведацца на інтэрнэт-старонцы www.bocian.org.pl/bocian-bialy/o-projekcie .

Дапамога птушанятам
Выблытванне птушанят з кавалкаў шнуроў і папярэдняе выдаленне апошніх з гнёзд выконваецца як пад час гнездавога сезону, так і пасля яго, напрыклад, адначасова з рамонтам гнёзд. Шнуркі са штучных матэрыялаў сёння шырока выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы для звязвання сена і саломы на палях. Нажаль, вельмі часта пасля той ці іншай працы іх звычайна пакідаюць на палях. Дарослыя птушкі прыносяць гэтыя шнуркі ў гнёзды ў якасці будаўнічага матэрыялу. Вельмі часта такі будаўнічы матэрыял ператвараецца ў капкан для птушанят. Маладыя птушкі, а часам нават і дарослыя, запутваюцца нагамі ў тых шнурках. Гэта прыводзіць да калецтва, а часам і гібелі птушак. Выкіданне шнуркоў з гнёзд накіравана, у першую чаргу, на прадухіленне такіх сітуацый. Каб зменшыць колькасць такога „будаўнічага» матэрыялу, арганізуюцца акцыі па збіранні і выдаленню шнуркоў з навакольнага асяроддзя.

Энэргетычнае абсталяванне
Аўтаматычныя прылады i трансфарматарныя станцыі ствараюць вялікую небяспеку для буслоў і іншых вялікіх птушак. На падобным абсталяванні штогод на тэрыторыі толькі Мазавецкага ваяводства гіне каля 500 буслоў. З мэтаю прадухілення гібелі птушак таварыства сумесна з працаўнікамі энэргетычных службаў з некалькіх энэргетычных районаў Мазавецкага ваяводства выканала мадэрнізацыю небяспечных месцаў (слупоў сярэдняга напружвання і трансфарматараў). Дзеля гэтага небяспечнае абсталяванне перанеслі з верхняй часткі слупоў на яго бакавую частку, такім чынам на версе слупоў засталася свабодная бяспечная балька. У такім месцы пасля мадэрнізацыі птушкі свабодна могуць сядзець без пагрозы дакрануцца да небяспечнага абсталявання і атрымаць удар электрычным токам. Найчасцей пашкоджанні здараюцца пад час так званых «сеймікаў», калі птушкі вялікімі групамі збіраюцца на начлег на слупах. Такія сітуацыі могуць паўтарацца нават некалькі дзён запар. Здараецца, што на адным месцы гіне некалькі дзесяткаў птушак. Адной з мэтаў праекту было забяспечыць 30 небяспечных месцаў і перабудаваць размешчаныя побач трансфарматарныя станцыі, якія таксама вельмі небяспечныя для буслоў. Усяго пад час праекту змадэрнізавана такім чынам ужо 64 слупа і каля 30 трансфарматарных станцый. Пазітыўныя вынікі гэтых дзеянняў падказалі нам неабходнасць распаўсюджвання такой мадэрнізацыі як мага больш шырока. Дзеля гэтага падрыхтаваны матэрыял у выглядзе інфармацыйна-адукацыйнага фільму-інструкцыі для энэргетыкаў. Гэты фільм будзе накіраваны ўсім энэргетэчным службам Польшчы. Месцы, у якіх будуць праводзіцца працы, загадзя вызначаюцца энэргетыкамі разам з сябрамі ТП "Bocian". Яны збіраюць дадзеныя аб смертнасці буслоў, што гняздуюць на энэргетычных слупах, і птушак, якія гінуць на лініях электраперадач.
Паказальнае гняздо белага бусла на электраслупе.Паказальнае гняздо белага бусла на электраслупе.

Семінар і абмен вопытам
Рэалізаваная ў праекце дзейнасць з'яўляецца прадметам пастаяннага абмену вопытам паміж партнёрамі. З мэтаю непасрэднага азнаямлення з дзейнасцю па ахове бусла ў краінах-партнёрах быў арганізаваны семінар у Польшчы. Удзельнікамі семінару акрамя эколагаў, сябраў партнёрскіх арганізацый былі таксама энэргетыкі і журналісты з Польшчы, Беларусі і Украіны. Пад час сустрэчы абмяркоўваліся кірункі дзейнасці па ахове віду ў краінах-партнёрах. У кожнай з краін прыродаахоўная дзейнасць мае свае асаблівасці. Напрыклад, ва Украіне вельмі распаўсюджана адукацыйная праграма, якая рэалізуецца ў больш чым 300 школах у 20 абласцях. У рамках гэтага праекту падтрымліваецца пастаянны непасрэдны кантакт са школамі-удзельніцамі, а таксама распаўсюджваецца шмат адукацыйных матэрыялаў, сярод іншых гэта дыдактычныя матэрыялы праграмы „Лелека» („Бусел»).

Публікацыі па праекту
Акрамя практычных дзеянняў, якія непасрэдна датычацца птушак і іх гнёзд, запланавана некалькі публікацый. Найбольш важныя з іх гэта навукова-папулярны фільм пра белага бусла, а таксама брашуры з інфармацыяй аб птушцы і яе ахове. У гэтых выданнях змешчаны неабходныя звесткі пра буслоў, іх экалогію і паводзіны, распавядаецца пра небяспекі, якія пагражаюць птушкам, метады іх аховы, дзеяннянні, рэалізаваныя ў асобных краінах. Усе гэтыя матэрыялы падрыхтаваны на трох мовах краін-партнёраў і будуць як мага шырэй распаўсюджвацца сярод грамадскасці ва Украіне, у Беларусі і Польшы. Іх абавязкова атрымаюць энэргетыкі, спецыялісты па ахове прыроды, школы, органы самакіравання і іншыя асобы, жадаючыя дапамагчы буслам.

Праект «Прыродаахоўныя арганізацыі і энэргетычныя службы Польшчы, Украіны і Беларусі разам дзеля захавання белага бусла» фінансуецца Нарвежскім фінансавым механізмам у рамках Фонду для грамадскіх арганізацый.

Паводле www.bocian.org.pl і www.birdwatch.by
Падрыхтаваў Андрэй Абрамчук, Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ


Вы можаце пакінуць свой каментар да гэтай навіны ў нашым ЖЖ !

Таксама глядзіце
Кто и зачем убивает 2 миллиона птиц?
Шок: охотники расстреляли аиста!
Стекла и разгар миграции!
В парнике — помидоры и... ястреб!
Ласточкино гнездо: шум на улице Тихой
"Парниковый" эффект
В Ливане перестанут убивать 2.6 миллиона птиц?
Птицепад: не забирайте птенцов домой!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Пинск останется без врановых?