In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пабачыла свет апошняя кніга Ўладзіміра Дацкевіча «Маё жыццё ў Белавескай пушчы»

22 лістапада 2010 г. на 83-м гаду жыцця памёр вядомы арнітолаг, навуковец, прысвяціўшы дзесяткі гадоў вывучэнню прыроды Белавежскай пушчы, ганаровы сябра АПБ – Ўладзімір Афанасьевіч Дацкевіч . Прайшло два месяцы і мы гаворым аб ім ізноў. Пабачыла свет апошняя кніга Ўладзіміра Афанасьевіча «Маё жыццё ў Белавескай пушчы» .

Пачынаецца яна словамі:

Я нарадзіўся ў Пушчы і сёння, пры канцы жыцця, павінен сказаць: «Дзяржава, бальшавікі загубілі маю РАДЗІМУ. А цяпер спрабуюць прадаць апошняе, што ад яе засталося. Маё права на радзіму забрана і растаптана, спустошана і абылгана. Мне хочацца сказаць гэта гучна, каб мяне пачулі ,бо гэта крык маёй душы.»

Гэтая кніга – падсумаванне перажытага і пабачанага Дацкевічам. Яна адлюстроўвае сучасны стан Белавежскай пушчы, але не як гэта звыкла казаць – старажытнейшага і запаведнага леса, а як месца гаспадарства вар’ятаў, загубіўшых калісьці магутны Лес.

Гэтую кнігу абавязкова трэба прачытаць. Праўду пра Белавежскую пушчу Вы нідзе не знойдзеце, бо пра яе Вам ніхто не раскажа.

Вось некалькі цытатаў з кніжкі, што датычацца Белавежскай пушчы:

«Санітарныя рубкі — гэта падман: сякуць бязбожна і тралююць трактарамі».

« Я не бачу тут ні эколагаў, ні спецыялістаў прыродаахоўнага накірунку».

« І Дзед Мароз, і ўся пабудова на месцы, дзе калісьці сканаў апошні зубр, адмыслова ўпісаліся ў развал Пушчы. Навошта ж мне гэта бачыць? Я ніколі туды не паеду.»


«Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Не верце! Я вам скажу, не пазіраючы ў шыльду: «Усёдазволенасць, аформленае дакументальна».

Спадзяемся, у хуткім часе Пушча ўздыхне спакойна і пачне новае жыццё...

Заказаць гэтую кнігу Вы можаце па тэлефонах:
(029) 656 66 70
(017) 294 50 76


Свае каментары да гэтай навіны Вы можаце заставіць ў нашым Жывым Журнале !

Таксама глядзіце
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
"Заповедные" волки — новый сезон
16 сентября — на День леса в Беловежской пуще!
Первый пошел!
"О зубрах и не только" от немецкого профессора
Дикое: 20 лет спустя
Эксперт Совета Европы приезжает в Беловежскую пущу
Для преследования волка в крупных природных комплексах нет оснований: пример Беловежской пущи
Сколько воды утекло?