In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ахова прыроды бяз межаў

Як вядома, прырода не мае межаў! Тым больш не прызнаюць межаў, створаных чалавекам, асобныя яе кампаненты і ў першую чаргу — птушкі. Таму, ахова прыроды, а асабліва птушак у межах асобных краін ці нават кантынентаў не заўсёды будзе мець добрыя вынікі.

На працягу 2009-2010 гг. Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ» разам з польскім Прыродаахоўным таварыствам «Bocian» і Заходне-Украінскім арніталагічным таварыствам удзельнічала ў рэалізацыі праекта «Прыродаахоўныя арганізацыі і энэргетычныя службы Польшчы, Украіны і Беларусі разам дзеля захавання белага бусла». Галоўным выканаўцам праекта з’яўлялася Таварыства «Bocian», а фінансавую падтрымку аказаў The Non-Governmental Organisations Fund Financial Mechanism і The Norwegian Financial Mechanism.

Белы бусел з’яўляецца своеасаблівым сімвалам Беларусі, а асабліва беларускага Палесся, дзе, напэўна, няма вёскі, у якой мы не сустрэліся б з гэтай прыгожай вялікай птушкай. Сімвалам сваіх краін лічаць бусла таксама і нашы суседзі – палякі і ўкраінцы. Можа і не выпадкова менавіта гэтыя памежныя краіны абралі сабе за сімвал гэтую птушку. Белы бусел сёння, як гістарычнае мінулае раней, аб’ядноўвае нашыя тры краіны, тры народы.

Пасля апошніх сусьветных улікаў буслоў, якія адбыліся ў 2004-2005 гг., лічэбнасць сусьветнай папуляцыі гэтага віду ацэнена ў 230 000 пар. У розных краінах Еўропы колькасць гняздуючых белых буслоў вельмі адрозніваецца. Напрыклад, у такіх краінах як Францыя, Італія, Данія гняздуе вельмі мала птушак, у апошніх двух 63 і 3 адпаведна. Больш за ўсё белых буслоў гняздуе ў Польшчы – 52 500, Іспаніі – 33 217, Украіне 30 000 і ў Беларусі – 20 342 пары. Такім чынам, амаль палова сусьветнай папуляцыі белага бусла гняздуе ў межах трох суседніх краін: Польшчы, Беларусі і Украіны — разам гэта 103 842 пары. Менавіта гэтыя краіны нясуць найбольшую адказнасць за захаванне віду.

У Польшчы ўжо каля 15 гадоў рэалізуецца «Праграма аховы белага бусла і пераўвільготненых тэрыторый». Гэтую праграму рэалізуе некалькі няўрадавых экалагічных арганізацый, сярод якіх Прыродаахоўнае таварыства «Bocian». Каардынуе дзейнасць Польскае таварыста сябраў прыроды «рro Natura». У рамках гэтай праграмы рэалізуюцца самыя разнастайныя праекты, накіраваныя на ахову і дапамогу белым буслам: ахоўваюцца месцы харчавання і гнёзды, праводзяцца адукацыйныя кампаніі, аказваецца дапамога раненым птушкам. Дзякуючы фінансавай падтрымцы шэрагу фондаў і ўдзелу спецыялістаў, а таксама актыўнасці сябраў арганізацый і простых жыхароў краіны атрымалася зрабіць вельмі шмат. У выніку ў межах усёй краіны захавана больш за 10 000 гнёзд буслоў, арганізавана буйнамаштабная адукацыйная праграма, уратавана шмат параненых птушак, арганізавана міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне аховы гэтага віду. У дзейнасці па захаванню белага бусла ў Польшчы ўдзельнічаюць мясцовыя органы ўлады, школы, дырэкцыі прыродаахоўных тэрыторый, энэргетычныя службы, прыватныя асобы і інш.

Выключна важным аспектам праграмы з’яўляецца экалагічная адукацыя і міжнароднае супрацоўніцтва, накіраванае на ахову белага бусла. З 2003 году ПТ «Bocian» разам з Заходне-Украінскім арніталагічным таварыствам рэалізуе міжнародную праграму па абмену вопытам аховы гэтага віду, стварэнню шырокай кампаніі па ахове віду на Украіне. На сёняшні дзень вынікам супрацоўніцтва стала ўсталяванне больш за 400 платформ для буслоў на украінскіх слупах ЛЭП, стварэнне больш за 300 школьных экалагічных клубаў па ўсёй Украіне, разпрацоўка адукацыйнай праграмы «Лелека», міжнародныя абмены і семінары.

У 2009 годзе да сумеснай працы па ахове белага бусла далучыліся эколагі і энэргетыкі з Беларусі. Адбыліся дзве сустрэчы прыродаахоўнікаў і энэргетыкаў трох краін. Пад час якіх энергетыкі з Беларусі ўпершыню змаглі не толькі пачуць, але і на ўласныя вочы ўбачыць, як вырашаюцца праблемы буслоў і ЛЭП у Польшчы, пазнаёміцца з досьведам украінцаў. Важным момантам семінараў была магчымасць менавіта непасрэднай размовы паміж энергетыкамі з трох краін, дзе існуе праблема буслоў і ЛЭП, знаёмства з досьведам суседзяў з першай крыніцы. Здаецца, беларускіх энэргетыкаў пераконваць у тым, што такая праблема існуе, непатрэбна. Была магчымасць аднак пераканацца, што гэтую праблему можна вырашыць карысна для ўсіх.

У рамках праекта створаны дакументальны фільм а белым бусле, завяршаецца яго тлумачэнне на 4 мовы. Адным з вынікаў праекту стала выданне брашур, прысвечаных беламу буслу, яго экалогіі, праблемам і пагрозам, вопыту аховы. Брашура выдадзена на трох мовах: беларускай, польскай і ўкраінскай — агульным накладам каля 10 тыс. экзэмпляраў. Беларускамоўную версію брашуры хутка атрымаюць усе аддзяленні АПБ і клубы «Крылаты Дазор».
Так выглядае першая старонка брашурыТак выглядае першая старонка брашуры


Можна ўпэўнена сцвяржаць, што семінары не прайшлі дарэмна. Ужо на прыканцы першага спаткання былі абмеркаваны накірункі і магчымасці супрацоўніцтва ў гэтай галіне паміж беларускімі прыродаахоўнікамі і энэргетыкамі, а праз некаторы час з’явіліся першыя платформы на слупах у нашай краіне.

Разам, для птушак і людзей!

Андрэй Абрамчук,
Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ»


Свае каментары Вы можаце пакінуць у нашым ЖЖ !

Таксама глядзіце
Кто и зачем убивает 2 миллиона птиц?
Шок: охотники расстреляли аиста!
Стекла и разгар миграции!
В парнике — помидоры и... ястреб!
Ласточкино гнездо: шум на улице Тихой
"Парниковый" эффект
В Ливане перестанут убивать 2.6 миллиона птиц?
Птицепад: не забирайте птенцов домой!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Пинск останется без врановых?