In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Захаваем рэдкіх рыб разам!

 

«Захаваем рэдкіх рыб разам!» – такія інфармацыйныя стэнды з’явіліся ў Астравецкім раёне, дзе прайшоў семінар для будучых захавальнікаў ласося. Удзел у семінары прыняло больш за дваццаць жыхароў Астравецкага раёна і Мінска. Большасць з іх ужо мела вопыт патрулявання рэк у час нерасту і ўсведамляе неабходнасць аховы рэдкіх рыб.

Падчас семінара ўдзельнікі змаглі сустрэцца з экспертамі і супрацоўнікамі АПБ, даведацца новае пра ласосей, паглядзець відэа нерасту. Асноўным практычным мерапрыемствам было ўсталяванне стэндаў і абследаванне асноўных рэк, дзе можа адбывацца нераст ласосяў.  

Галоўная мэта ўсталяваных стэндаў – данесці да людзей інфармацыю пра неабходнасць аховы ласосяў, а таксама выклікаць пачуццё гонару, што ў іх мясцовасці ўсё яшчэ сустракаюцца дзікія сёмга і кумжа. Недасведчаны чалавек не будзе мець неабходнай інфармацыі і навыкаў, каб нанесці шкоду рыбам. У той жа час, стэнды будуць навідавоку ў мясцовых жыхароў і іх дзяцей, гасцей рэгіёна, што будзе спрыяць павышэнню ўзроўня іх экалагічнай адукаванасці і адказнасці.

Стэнды былі ўстаноўлены разам з удзельнікамі семінара, большасць з якіх склалі мясцовыя жыхары, для якіх гэта быў асабісты ўнёсак у справу захавання нашых ласосяў.  Усяго ў рэгіёне з’явілася 18 стэндаў, якія былі усталяваны пры некаторых лясніцтвах і рэках, у вёсках Гервяты, Рымдзюны, Альхоўка, Міхалішкі, Варона і іншых.

Стэнды былі выкананы ў межах сумеснага праекта грамадскіх арганізацый «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і MadPro(Літва): «Захавальнікі жывых рэк: удзел грамадскасці ў захаванні дзікага балтыйскага ласося ў Беларусі і Літве»

 

Першы стэнд — каля Варнянскага лясніцтваПершы стэнд — каля Варнянскага лясніцтва

Стэнд у в. БыстрыцаСтэнд у в. Быстрыца

 

Стэнд каля ВІлііСтэнд каля ВІліі

 

Стэнд у в. ГервятыСтэнд у в. Гервяты

Памятайце — кожны знішчаны ласось можа аказацца апошнімПамятайце — кожны знішчаны ласось можа аказацца апошнім

Таксама глядзіце
Сторожить лосося: версия 2017
Первый Лососевый центр открылся в Беларуси
В январе откроется первый в стране Лососевый центр
Как "ночной дозор" лососей сторожил
Кто — сторожить лосося? Патрулируем реки вместе!
"Ласось — не госць. То наш зямляк!"
Посторожи лосося! Помоги АПБ патрулировать реки в 2014!
Новы ўзровень маніторынгу тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці Беларусі
Итоги патрулирования лососевых рек
Прими участие в патрулировании рек — помоги лососям!