In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Адбудзецца чарговы валанцёрскі летнік на Ельні

Адбудзецца чарговы валанцёрскі летнік на Ельні

Шаноўнае спадарства!

Паведамляем усім зацікаўленым, што 24-26 красавіка адбудзецца чарговая ў рамах праекту і першая ў гэтым сезоне акцыя па аднаўленні гідралагічнага рэжыму заказніка «Ельня». Работа, звязаная з пабудовай дамбаў на меліярацыйных каналах, будзе праходзіць на буйнейшым у Беларусі верхавым балоце Ельня. Нагадваем, што сіламі валанцёраў у заказніку пабудавана ўжо больш за 30 дамбаў, якія паспяхова затрымліваюць ваду ў балоце.
Маляўнічыя краявіды і сустрэчы з прадстаўнікамі ўнікальнай балотнай фауны і флоры гарантаваны, наяўнасць кваліфікаваных гідаў таксама!
Запрашаем да ўдзелу!
Акцыя традыцыйна падтрымліваецца (фінансава і асабістым удзелам прадстаўнікоў) кампаніяй «Кока-кола бэўрэджыз Беларусія».
Выдаткі, звязаныя з праездам і харчаваннем удзельнікаў, будуць кампенсаваны, колькасць месцаў абмежаваная.

Даведкі па тэлефоне: 8-017-263-06-13, 8-017-263-01-30

Кантактная асоба: Сяргей Зуёнак тэл.: 668 57 68 (velcom)

На фота Віктара Фянчука адна з пабудаваных плацін.

Таксама глядзіце
Перажыць атаку вожыкаў і перакласці японскую прынцэсу. Незабыўныя ўражанні нашых валанцёраў
Сторожить лосося: версия 2017
30 гнезд для сов и уток на Ельне!
Волонтерский лагерь в Турове: к возвращению дупелей — готовы!
Я тебя вырублю!
Осень. Ельня. Волонтеры!
Туров: люди против ивы
Летник на Туровском лугу — помоги кулику!
Волонтеры, едем в Туров!
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"