In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У цэнтры ўвагі — балота Званец!

Навукова абргрунтаваная гідралагічная мадэль распрацоўваецца дзеля балота Званец, якое з’яўляецца самай значнай Тэрыторыяй важнай для птушак (ТВП) у Беларусі. Гэта адно з найбуйнейшых некранутых нізінных балотаў Еўропы, якое знаходзіцца пад моцным уплывам прылеглых меліярацыйных сістэм.

Чароўны Званец перад навальніцайЧароўны Званец перад навальніцай

Цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў шэраг праэктаў быў накіраваны на захаванне Званца, у першую чаргу шляхам аптымізацыі яго гідралагічнага рэжыму. Дзякуючы рэалізаваным мерапрыемствам удалося спыніць засухі, ад якіх раней моцна пакутавала гэта балота. Тым не менш, высокія паводкі ў гнездавы сезон на балоце ўсё яшчэ з’яўляюцца істотнай пагрозай.

На першым этапе праведзены вымярэнні ўзроўняў вады ў каналах па перыферыі балота. Высокатэхналагічнае GPS абсталяванне дазволіла атрымаць дадзеныя з сантыметровай дакладнасцюНа першым этапе праведзены вымярэнні ўзроўняў вады ў каналах па перыферыі балота. Высокатэхналагічнае GPS абсталяванне дазволіла атрымаць дадзеныя з сантыметровай дакладнасцю

Комплекснае даследванне гідралогіі Званца праводзіць ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» у супрацоўніцтве з факультэтам водазабеспячэння і гідрамеліярацыіі Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах дзякуючы фінансавай падтрымцы фонда А.Г. Левенціса. У выніку даследвання будзе распрацавана лічбавая мадэль рэльефу, здзейснена імітацыйнае мадэліраванне воднага рэжыму з улікам розных фактараў, складзена схема кіравання водным рэжымам балота з мэтай забеспячэння гідралагічных умоў, спрыяльных для біяразнастайнасці.

Уладзімір Малашэвіч,
міжнародны супрацоўнік
па захаванні вяртлявай чаротаўкі
[email protected]

Таксама глядзіце
30 гнезд для сов и уток на Ельне!
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"
Хранители АПБ — лучшие общественные экологи Витебщины!
Дикое: 20 лет спустя
Прочитать и сохранить
Сколько воды утекло?
Большой день водно-болотных угодий в Беловежской пуще
Операция «Две гагары»
1 163 гектара Беловежской пущи снова станут болотом
"Наелись черники, зарядились болотом"