In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Конкурс спантаннага малюнка "Як вы бачыце Ўдода?"

У сусветны дзень навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня АПБ праводзіць конкурс спантаннага малюнка «Як вы бачыце Ўдода» у межах нацыянальнай кампаніі «Птушка года».

© J.M.Garg© J.M.Garg

Мы запрашаем да ўдзелу школьнікаў (як сябраў клубаў «Крылаты дазор», так і дзяцей, якія не ўваходзяць у гэтыя клубы).

Конкурс праводзіцца 5 чэрвеня з 11.00 да 13.00 па усёй краіне.

Удзельнікі выконваюць малюнкі на асфальце, тканіне або паперы. Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс, неабходна даслаць 5 чэрвеня на эл. адрас [email protected], абавязкова паведаміўшы назву гуртка або установу адукацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка, колькасць удзельнікаў.

Пераможцы конкурсу спантаннага малюнка будуць вызначаны па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка, таксама будуць улічвацца арыгінальнасць задумы, сюжэты малюнкаў, узрост удзельнікаў.

У дапамогу кіраўнкам клубаў і гурткоў мы прапануем прэзентацыю птушкі года 2013 з каментарыямі да слайдаў.

Алгарытм удзелу ў конкурсе наступны:

1. Кіраўнік з дзецьмі збіраюцца на месцы правядзення конкурса 5 чэрвеня
2. Кіраўнік распавядае дзецям пра прушку года (у дапамогу прэзентацыя)
3. Затым праводзіцца конкурс спантаннага малюнка, адпавезна з абраным фарматам (малюнкі на асфальце, тканіне або паперы)
4. Кіраўнік робіць фотаздымкі творчага працэса і затым дасылае іх на эл. адрас [email protected]
5. Звяртаем увагу, што фотаздымкі неабходна даслаць у дзень правядзення конкурса 5 чэрвеня

Падрабязней пра іншыя конкурсы і мерапрыемствы кампаніі «Птушка года» глядзіце тут

Таксама глядзіце
Свитшоты с птицей 2018 года в поддержку дикой природы!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!