Клуб АПБ "Крылаты дазор" - для тых, хто працуе з дзецьмі.

 

Калі Вам не хапае метадычных матэрыялаў для работы з дзецьмі, вашы вучні альбо гурткоўцы ведаюць пра АПБ і жадаюць далучыцца да яе сябраў, але памер узносаў для іх завялікі, то тады Вы можаце зрабіць Клуб "Крылаты дазор".

У клуб запрашаюцца настаўнікі, кіраўнікі дзіцячых гурткоў і юнаты. Дарослыя - сябры клуба - атрымліваюць поўны сяброўскі камплект і дадатковыя метадычныя матэрыялы. Яны атрымліваюць матэрыялы і для дзяцей са свайго гуртка - сябраў Клуба КД: налепку з выявай птушкі года і значок (для кожнага). Кожны год налепкі і значкі розныя.

Каб далучыцца да сябраў Клуба разам з сяброўскай анкетай кіраўніку трэба штогод дасылаць у сакратарыят АПБ спіс з не менш, чым 5 дзяцей да 16 год (Імя і Прозвішча, подпіс аднаго з бацькоў) і ўзносы. Гадавы ўзнос для кіраўніка клуба складае 7100 руб., для сябра клуба 1000 руб.