Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Як мы ратуем арлоў і як ім можаш дапамагчы ты
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 29 сакавіка 2018 года
Акцыя “Выратуй арляня!” праходзіць ужо чацверты год. Яна ладзіцца для таго, каб захаваць вялікіх арляцоў, від, якому пагражае глабальнае знікненне.
У большасці краін Еўропы вялікіх арляцоў няма, лік краін, дзе яны яшчэ гняздуюцца, ідзе на адзінкі. Беларусь другая ў Еўропе паводле колькасці гэтых птушак. У нас гняздуецца 120-150 пар вялікіх арляцоў. Але нават у Беларусі іх колькасць зніжаецца, і калі не прымаць мераў, то да 2050 года яна можа скараціцца ў тры ці чатыры разы.
Каб вялікія арляцы былі абароненыя, трэба знайсці іх гнёзды і аддаць іх пад ахову, штогод даглядаць, каб гнездавыя дрэвы не высеклі. Пры наведванні гнёздаў можна сабраць матэрыял па поспеху размнажэння і закальцаваць птушанят. Мы ўжо атрымлівалі некалькі разоў звесткі пра акальцаваных намі арлоў з Ізраіля, а таксама з Германіі.
Ты таксама можаш зрабіць свой унёсак у справу захавання вялікіх арляцоў.
Штогод мы правяралі ад 22 да 36 гнездавых тэрыторый вялікага арляца. За тры гады ў межах акцыі “Выратуй арляня!” абследавалі 15 раёнаў: Драгічынскі, Бярозаўскі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Акцябрскі, Глускі, Вілейскі, Барысаўскі.
Экспедыцыі прайшлі ў 15 раёнах Беларусі.
З інфаграфікі можна пабачыць, што было зроблена за час дзеяння акцыі “Выратуй арляня!”
Каб арлы адчувалі сябе ў Беларусі спакойна, ім трэба твая дапамога.
Зрабіць ахвяраванне вельмі лёгка, і ЛЮБЫ ўнёсак сапраўды каштоўны. Як ты можаш пералічыць грошы:
Зрабіць ахвяраванне можна трыма спосабамі:
Ахвяраваць можна любую суму! Падрабязней пра тое, як гэта зрабіць.
Важна: калі ты хочаш зрабіць ахвяраванне, але пры гэтым табе не патрэбныя пералічаныя бонусы, напішы пра гэта на info@ptushki.org
*Расходы па ўдзеле ў экспедыцыю аплачваюцца ўдзельнікам самастойна.
Зрабі падарунак не толькі дзікай прыродзе Беларусі, але і сваім сябрам. Як? Пералічы ахвяраванне на акцыю ад імя сваіх сяброў! Яны атрымаюць падарункавы сертыфікат, а мы будзем ратаваць арлянятаў ад іх імя.
Падарункавы сертыфікат зробіць чалавеку прыемнае і будзе выдатным прэзентам на любое свята.
Мне не ўсё адно!
Раскажы сябрам пра арляцоў і папрасі іх далучыцца да акцыі. Чым больш людзей адгукнецца – тым болей у віда шанцаў выжыць у нашай краіне.
Пішы нам на info@ptushki.org і дзяліся, чаму і як ты вырашыў дапавагаць арляцам. Магчыма, твой аповед падштурхне іншых звярнуць увагу на праблемы гэтых птушак.
Пазначай свае пасты ў сацсетках хэштэгам #выратуйарляня або #спасиорленка .Так мы ўсе будзем бачыць маштабы акцыі і тых, хто нам дапамагае.
Захаваем разам нашых арлоў!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: