АПБ шукае стваральніка кампутарных гульняў пра ласасёў — прыём заявак працягнуты!

ад 20 чэрвеня 2018 года

Для інфармацыйнага цэнтра па захаванні ласасёвых рыб у Варнянах трэба зрабіць тры адукацыйныя кампутарныя гульні.  Мы працягнулі прыём прапановаў да 4 ліпеня ўключна.

Разработать игру про рыб

 

У прапановах павінны быць адлюстраваныя:

  • наяўнасць адпаведных навыкаў супрацоўнікаў і абсталявання для належнага выканання работы (пажаданы пазітыўны вопыт выканання аналагічных работ),
  • меркаваныя сродкі выканання (мовы праграмавання, рухавікі, асяроддзі з падцверджаннем адпаведнасці ТЗ, асабліва ў сэнсе міжплатформеннасці),
  • арыентыровачны каляндарны план выканання,
  • прапанова па кошце для АПБ у эквіваленце еўра (разлік будзе праводзіцца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе на адпаведную дату).

Спампаваць тэхнічнае заданне.

Прапановы дасылаць з тэмай «Игры: лосось» на info@ptushki.org з копіяй на famfrut@tut.by да 4 ліпеня ўключна. Кампутарныя гульні для Ласасёвага цэнтра ствараюцца ў межах праекта “Развіццё і ўмацаванне сеткі захавальнікаў вакол значных водна-балотных угоддзяў».



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: