Памажы балоту: збіраем сродкі на рамонт плацін!

ад 23 жніўня 2018 года

На краўдфандынгавай пляцоўцы Талака мы пачалі збор грошай на валанцёрскі летнік, што пройдзе на балоце Жада з 17 па 26 жніўня.

Будзем рамантаваць старыя плаціны, каб аднаўленне балота ішло належным чынам.

Плаціна. Фота Надзеі Бяляўскай

Жада – дом для скапы, чорнага бусла, балотнай савы, вераб’інага сычыка, шэрага жураўля і іншых птушак. Гэта частка вялізнай балотнай сістэмы, Рэспубліканскі водна-балотны заказнік на сутыку Мёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці. У свой час Жаду актыўна асушалі: палову балота перакапалі каналамі. У 2011 годзе АПБ узялася за яго аднаўленне, і на гэтых каналах паставілі каля 100 плацін. З часам яны разбураюцца, псуюцца і прапускаюць ваду. Іх трэба чыніць.

У цябе ёсць выдатная магчымасць дапамагчы ў паўторным забалочванні Жады. Нават калі ў цябе не атрымліваецца паехаць у валанцёрскі летнік, каб папрацаваць на месцы, ты можаш падтрымаць яго грашыма.

Болото Жада

Усім ахвярадаўцам прадугледжаныя птушыныя падарункі – прыемная памятка пра тваю дапамогу балоту! Ты можаш атрымаць паштоўку, значак, плакат, кнігу-вызначальнік птушак або экскурсію з арнітолагам.

Адновім балота разам!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: