24 жніўня — Ноч кажаноў у Белавежскай пушчы!

ад 15 жніўня 2018 года

Прыязджай у нацпарк адзначыць незвычайнае прыродаахоўнае свята!

Як і дзе жывуць рукакрылыя, якія таямніцы яны хаваюць і што ім пагражае?

На кажановым свяце 24 жніўня цябе чакае лекцыя пра ахову рукакрылых і вечаровая экскурсія на кажаноў па пушчы.

Ночь летучих мышей в Беловежской пуще

Лекцыя пройдзе з 13.00 да 14.30 у канферэнц-зале нацпарку. Тэма: «Роля лясных экасістэм у патрымцы і захаванні папуляцый рукакрылых: айчынны і міжнародны досвед».

Экскурсія пройдзе па сцяжыне «Азёрнае кола» з 20.30 да 23.00.

Ноч кажаноў вядзе Аляксей Шпак – хіраптэролаг, навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай заалогіі НПЦ па біярэсурсах. Ягоныя лекцыі і экскурсіі на кажаноў цікавыя і жывыя – абавязкова наведай!

Ноч кажаноў пройдзе ў межах прыродаахоўнага праекта ў Белавежскай пушчы, які АПБ праводзіць сумесна з нацпаркам пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства.

телеграм апб



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: