Незаконныя кар’еры на Альманскіх балотах: распачатая крымінальная справа (Удакладнена!)

ад 28 лістапада 2018 года

Па факце незаконнай распрацоўкі кар’ераў у рэспубліканскім ландшафтным заказніку “Альманскія балоты” распачатая крымінальная справа.

Як удакладнілі ў Брэсцкім абласным камітэце Мінпрыроды, крымінальную справу па незаконнай распрацоўцы трох кар’ераў распачалі яшчэ ў 2017 годзе – факты парушэння дзяржаўныя органы выявілі падчас планавай праверкі ў лістападзе мінулага года.

Валанцёры з Лясной рабочай групы АПБ знайшлі, што на тэрыторыі рэспубліканскага заказніка «Альманскія балоты» незаконна вядзецца здабыча пяску яшчэ ў 5 кар’ерах. А іншыя 5 кар’ераў распрацоўваюцца з парушэннем заканадаўства.

Сабраны экспертамі матэрыял па незаконных кар’ерах на Альманскіх балотах быў накіраваны для праверкі ў Мінпрыроды, Камітэт дзяржаўнага кантролю і Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету.

Несанкцыянаваная распрацоўка кар’ераў была заўважаная падчас маніторынгу месцаў пражывання рэдкіх відаў жывёл, а спадарожнікавыя здымкі дапамаглі дадаткова выявіць некаторыя кар’еры і лакалізаваць дакладныя месцы размяшчэння ўсіх участкаў, якіх аказалася каля дзесяці.

Незаконные карьеры на Ольманах

Адзін з незаконных кар’ераў на тэрыторыі рэспубліканскага заказніка «Альманскія балоты». Фота Андрэя Абрамчука

Як паведаміў у лісце Брэсцкі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у лістападзе 2018 года абследаваць месца распрацоўкі кар’ераў выехалі тры інспекцыі: Столінская гарадская і раённая інспекцыя Мінпрыроды, а таксама Брэсцкая абласная і Столінская міжраённая інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Абласны камітэт Мінпрыроды паведаміў, што інфармацыя АПБ пацвердзілася часткова.

Долгая дорога в дюнах: уникальный ландшафт Ольманских болот под угрозой

Працягваецца праверка астатніх фактаў прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю ў выніку несанкцыянаванай здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў (пяску) і несанкцыянаванага правядзення земляных работ на тэрыторыі Альманскіх балотаў.

Камітэт дзяржаўнага кантролю таксама сочыць за гэтым пытаннем.

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ
Грамадскія эколагі — рух, які падтрымлівае Мінпрыроды. Падрыхтаваныя энтузіясты могуць істотна дапамагаць дзяржаўным прыродаахоўным органам у выяўленні парушэнняў на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. Валанцёры АПБ — захавальнікі тэрыторый, важных для птушак, — не раз абіраліся найлепшымі грамадскімі эколагамі ў краіне.

Вельмі важна захаваць Альманскія балоты ў максімальна некранутым выглядзе, таму да гаспадарчай дзейнасці ў заказніку заўсёды будзе прыкутая пільная ўвага!

 

Альманскія балоты разам з часткай украінскага Ровенскага запаведніка – гэта найбуйнейшае ў Еўропе лесабалотнае трансгранічнае Рамсарскае ўгоддзе, плошча якога складае больш за 100 000 га. Акрамя таго, Альманскія балоты маюць статус тэрыторыі еўрапейскай «Ізумруднай сеткі» і Тэрыторыі, важнай для птушак (ТВП).

телеграм апб



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: