АПБ у «Лічбах і фактах» 2018

ад 13 лютага 2019 года

Выйшла справаздача АПБ «Лічбы і факты» за 2018 год. Чым быў адметны год шчыгела ў нашай працы?

Лічбы і факты 2018

У межах акцыі “Выратуй арляня!” мы абследавалі 22 гнездавыя тэрыторыі вялікага арляца, а яшчэ 29 – у межах беларуска-эстонскага праекта. АПБ правяла ўлікі шэрых жураўлёў на Ельні, разам з НПЦ па біярэсурсах зладзіла зімовыя ўлікі вадаплаўных, правяла экспедыцыю па вывучэнні кажаноў на Палессі. За год мы падрыхтавалі 412 пашпартоў і ахоўных абавязацельстваў для месцаў пражывання “чырвонакніжнікаў” і 172 – для выяўленых біятопаў.

Лічбы і факты 2018

Для ўсіх ТВП Беларусі мы падрыхтавалі 237 схемаў маніторынгу ключавых відаў птушак. Мы паспрыялі таму, што мясцовы біялагічны заказнік “Арэхаўскі” на Брэстчыне ўдалося захаваць і нават крыху павялічыць яго плошчу з узмацненнем прыродаахоўнага рэжыму; што 300 га балота Дзікога з фонду сельскагаспадарчых земляў перайшло Нацыянальнаму парку “Белавешская пушча”; што ў Закон аб ААПТ уключылі аб’екты Смарагдавай сеткі і забарону на суцэльныя высяканні галоўнага карыстання ў заказніках.

Лічбы і факты 2018

Мы адкрылі рэабілітацыйны цэнтр “Кажанаполіс” для зімоўкі рукакрылых, наш Воўчы блог заняў другое месца ў рэйтынгу найкарыснейшых сайтаў Байнэта, падарылі птушыныя графіці Гомелю і Клічаву, правялі 10 школ бёрдвочараў у гарадах Гомельскай і Брэсцкай абласцей, а ў Мінску – Акадэмію бёрдвочынгу для прасунутых птушкароў.

Спампаваць Лічбы і Факты – 2018

 

Мы працягваем нашую працу дзеля дзікай прыроды – разам з вамі мы здольныя зрабіць шмат і дасягнуць лепшых вынікаў. Разам для птушак і людзей! 

Як стаць сябрам АПБ 

Як аплаціць сяброўскі ўзнос 

Як зрабіць ахвяраванне АПБ 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: