|
«Будзьма беларусамі!» Адкрытая грамадская кампанія «Будзьма!» абвяшчае конкурс фотаздымкаў. Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі. Пераможцы конкурса будуць вызначаны ў наступных намінацыях: Усе працы павінны суправаджацца наступнымі звесткамі: імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны. Прымаюцца фотаздымкі вагай не больш за 1 мегабайт. Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук. Штомесяц падводзяцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы пераможцы за месяц выстаўляюцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org. Пасля іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаны арыгінальнымі прызамі ад кампаніі «Будзьма!». У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаны лаўрэаты «Гран-пры» конкурса ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прыза, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў інтэрнэце. Прыём прац: да 31 сакавіка 2009 года budzma.org |
|
© 2006-2007
Ахова птушак Бацькаўшчыны г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313 +375 17 263 01 30 +375 17 263 06 13 |