Да канферэнцыі «Птушкі штодня» — 6 дзён!

ад 23 лютага 2015 года

Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае на сваю чарговую канферэнцыю «Птушкі штодня», якая адбудзецца ў суботу 28 лютага — нядзелю 1 сакавіка. Уваход вольны. Хто яшчэ не вызначыўся, як з карысцю правесці выходныя – запрашаем!

Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае на сваю чарговую канферэнцыю "Птушкі штодня", якая адбудзецца ў суботу 28 лютага — нядзелю 1 сакавіка. Уваход вольны. Хто яшчэ не вызначыўся, як з карысцю правесці выходныя – запрашаем! 

Удзельнікі канферэнцыі 2014 года. Фота - Дз.Вінчэўскі

Праграма канферэнцыі 

28 лютага 2015 г., субота

Месца правядзення — Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага

9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

10.00-10.10. Адкрыццё канферэнцыі, прывітальныя словы.

10.10-10.40. “Ахова малога арляца ў польскай частцы Белавескай пушчы” – Адам Збырыт, Эдыта Каповіч, Габрыэля Кулакоўска, Аня Сухаволец (Польскае таварыства аховы птушак РТОР, Беласток)

10.40-11.10. “Каго ўбачылі фоталавушкі ў Белавежскай пушчы?” – к.б.н. Мікалай Чэркас (АПБ, Брэст) 

11.10-11.40. Афіцыйная частка:

Вынікі дзейнасці аддзялення ў 2014 годзе. – Дырэктар аддзялення.

Справаздача Рэвізійнай камісіі за 2014 год.

План дзейнасці аддзялення на 2015 год.  – Старшыня аддзялення.

11.40-12.00. Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.

12.00- 12.30. Афіцыйная частка, працяг:

Выбары ў Савет і Рэвізійную камісію аддялення.

12.30-12.55. “Папярэднія вынікі ўлікаў белага бусла ў 2014 годзе: ці стала сымбаля Беларусі больш?” — к.б.н. Ірына Самусенка (НПЦ па біярэсурсам НАН Беларусі, Мінск).

12.55-13.20. “Florafauna.by– разам назірай” – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)

13.20-13.25. Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі. 

13.30–14.20. Перапынак на абед. Кулінарыя гімназіі (абед аплочваецца самастойна)

14.30- 14.55. Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшы малюнак Птушкі 2014 года, фотаконкурсу, іншых конкурсаў і кампаній АПБ.

15.00 – 15.15. Каманднае маляванне Птушкі 2015 году – вушатай савы.

15.15-15.45. “Сучасныя тэхналогіі для вывучэння і аховы дубальта на Палессі – папярэднія вынікі” – к.б.н. Наталья Карліонава (Беларускі цэнтр кальцавання птушак, НПЦ па біярэсурсам НАН Беларусі, Мінск).

15.45- 16.10. “Назіранні рэдкіх птушак на Гарадзеншчыне ў 2014 годзе” —  Дзьмітры Вінчэўскі (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна)

16.10- 16.20. "Грамадская кампанія "Выратуем прыпяцкія дубровы": чаму і навошта" – Інэса Балоціна (“Зялёная сетка”, Тураў)

16.20-16.50. "Птушкі Шры Ланкі" — Дзяніс Кіцель (АПБ, Маларыта- Мінск)

16.50-17.00 — Закрыццё канферэнцыі.

з 19.00 — Урачыстая вячэра для запрошаных дарослых узельнікаў канферэнцыі. Кошт удзелу – 200 000 руб.

У праграме магчымыя змены. 

Перад пачаткам канферэнцыі ў холе гімназіі будзе адкрыта выстава конкурсных здымкаў фатографаў з Гарадзеншчыны «Нашы птушкі-2015». Усе зарэгістраваныя ўдзельнікі змогуць прагаласаваць за пять найлепшых здымкаў птушак, зробленых ў 2014г. Абраныя такім чынам аўтары трох найлепшых фотаздымкаў атрымаюць прызы падчас канферэнцыі.

КАНТАКТЫ з АРГКАМІТЭТАМ:

Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , harrier@tut.by

Таццяна Смыкоўская: тэл. маб. +375-336-871974 мтс, smtаnyuha@ya.ru

Канферэнцыя адбудзецца  ў актавай зале гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна – адрас: праспект Янкі Купалы, 82 

Праезд да  прып. “Гасцініца “Турыст”, далей перайсці дарогу і ісці прыкладна 5 хвілін у бок лесапарку Румлёва (гл. схему ніжэй).

Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9

Ад прыпынку “Абласная філармонія” аўт. № 1 і любыя тралейбусы (№№ 4, 8, 9, 12).

Ад Аўтавакзалу аўт. №1.

З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 7000 руб.).

1 сакавіка, нядзеля

9.30-15.00 Экскурсія на птушак у пойму ракі Свіслач (Бераставіцкі і Гродзенскі р-ны).

Ад’езд у 9.30 са стаянкі на вул. Падольнай, у дома № 8.

13.30 – 14.30 Абед у аграсядзібе ў в. Ярмолічы.

14.30 – Вяртанне ў Гродна.

Экскурсія і абед бясплатныя. На час экскусіі могуць быць выдадзены вызначальнікі і біноклі. Пажадана апранацца ў адпаведнае зменліваму сакавіцкаму надвор’ю палявое адзенне і абутак. 

Па матэрыялах www.birdwatch.by



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: