Адбыўся рэгіянальны сэмінар лідэраў АПБ з Мінскай вобласці

ад 21 жніўня 2007 года

Ва ўтульным будынку Мінскай раённай станцыі юных турыстаў “Ветразь”, якая знаходзіцца пад Мінскам, на працягу амаль двух дзён працавалі найбольш актыўныя сябры АПБ з Мядзелу, Маладэчна, Валожыну, Старых Дарог, Смалявіч, Барысаву, Слуцку, а таксама з Бярэзінскага, Пухавіцкага і Мінскага раёнаў. Акрамя дэталёвага разбору штогадовых акцый і кампаній АПБ, прысутныя распавялі пра найбольш цікавы досвед у іх арганізацыі і правядзенні. Адбыўся рэгіянальны сэмінар лідэраў АПБ з Мінскай вобласці

Супрацоўнік АПБ Руслан Шайкін прадставіў уласны досвед працы са СМІ, а таксама распавёў пра паспяховую кампанію па выратаванню калоніі сокала-пустальгі ў пас. Мачулішчы пад Мінскам. Пасля гэтага адбылося абмеркаванне ўласных акцый і дзве групы прадставілі магчымыя сцэнары іх правядзення.

Цікава пра магчымасць удзелу ў новым праекце АПБ па маніторынгу звычайных відаў птушак расказалі супарцоўнік АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сяргей Зуёнак і каардынатар праекту Дзьмітры Жураўлёў. Нават пачынаючыя бёдуотчары могуць зрабіць улікі тых відаў, якіх яны дакладна вызначаюць, і гэтая інфармацыя будзе карыснай і важнай.

На другі дзень сэмінару перад прысутнымі выступіла Старшыня Савету Слуцкага раённаг аддзялення АПБ Галіна Мілянцей, якая не толькі расказала пра накірункі дзейнасці свайго аддзялення, але і прадставіла досвед пастаноўкі яго на ўлік. Пра паслядоўнасць крокаў пад час пастаноўкі аддзялення на ўлік і неабходныя паперы, а таксама пра тыя нюансы, на каторыя неабходна звярнуць увагу, распавялі Сямён Левы — Старшыня Савету Барысаўскага раённага аддзялення АПБ і Дзьмітры Вінчэўскі – Старшыня Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ. Прысутныя падзялілі меркаванне апошняга пра тое, што ўтварэнне мясцовага аддзялення АПБ – гэта не самамэта, але магчымасць аб’яднаць мясцовых сябраў АПБ для аховы птушак і захавання біяразнастайнасці на больш высокім узроўні.

Дзякуем гаспадарам турбазы “Ветразь” – дырэктару Вячаславу Барысевічу і метадысту Валянціне Мацюшонак – без іх дапамогі і ўдзелу сэмінар не адбыўся б, а таксама Алене Вінчэўскай – без яе трэнерскай дапамогі абмеркаванні не былі б такімі выніковымі.

Сэмінар адбыўся дзякуючы падтрымцы Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF і Швэдзкага агенцтва развіцця міжнароднага супрацоўніцтва SIDA.

Новых поспехаў на карысць птушак і людзей!

Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ), здымак аўтара.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: