Фотаанімалістаў з Гарадзеншчыны запрашаем да ўдзелу у абласным фотаконкурсе

ад 10 студзеня 2008 года

Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) праводзіць чарговы абласны фотаконкурс “Нашы птушкі”. Да 15 лютага 2008г. чакаем ад фотамастакоў з Гарадзеншчыны не больш 10 фотаздымкаў, частка якіх можа быць аб’яднана ў сэрыю. Пажадана каля назвы праставіць прыярытэт значнасці кожнага здымка (ад 1 да 10) – у выпадку, калі арганізатары не змогуць выставіць для ацэнкі гледачамі ўсе работы. Здымкі павінны быць надрукаваны на фотапаперы фармату 20х30 см (або мець блізкія да гэтых памеры). На адваротным баку трэба пазначыць аўтарскую назву, Імя і прозьвішча, паштовы адрас аўтара і кантактны тэлефон. У конкурсе не змогуць удзельнічаць працы, для стварэння якіх выкарыстаны фотамантаж (г.зн. ужыты 2 або больш здымкаў). З атрыманых на паштовы адрас нашага аддзялення АПБ: (а/с 197, Гродна 230023) здымкаў будзе ўтворана фотавыстава, якая будзе працаваць на працягу месяца ў холе гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага ў г.Гродна.Фотаанімалістаў з Гарадзеншчыны запрашаем да ўдзелу у абласным фотаконкурсе

Пад час чарговай справаздачнай канферэнцыі нашага адзялення ў суботу, 23.02.2008, агульным тайным галасаваннем прысутных за тры найлепшыя фотаработы будуць абраныя лепшыя здымкі (ад 20 да 30). З іх будзе ўтворана фотавыстава “Нашы птушкі — 2008”, якая на працягу 2008 -пачатку 2009г. будзе вандраваць па Гарадзеншчыне.

Аўтары фотаработ (адзінкавых або аб’яднаных у сэрыю), якія зоймуць адпаведна набраных балаў першае, другое і трэцяе месца, атрымаюць адмысловыя прызы ад Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і прыватных спонсараў .

На ўсе пытанні па тэл. (0152) 73-01-18,

або па е-мэйлу APB_ Hrodna@ tut. by адкажа Дзьмітры Вінчэўскі.

Посьпехаў !



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: