Новыя выданні АПБ!

ад 11 студзеня 2012 года

У рамках праекта, накіраванага на развіццё экалагічнай адукацыі і экатурызму на тэрыторыі біясфернага рэзервата “Прыбужскае Палессе”, выдадзены путявод па экалагічнай сцежцы “Лясная рэчка” і набор табліц-заданняў для экскурсантаў

 Экалагічная адукацыя – адзін з асноўных кірункаў дзейнасці нашай арганізацыі. Вядома, што ахоўваць і захоўваць можна толькі тое, што знаеш і разумееш. Без экалагічных ведаў немагчыма не толькі актыўна займацца аховай прыроды, але і можна нашкодзіць ёй непатрэбнымі ўчынкамі.

Менавіта экалагічнай адукацыі прысвечана шмат рэалізуемых і ўжо выкананых праектаў АПБ. Да іх належыць і праект Брэсцкага абластнога аддзялення – “Стварэнне ўмоў для развіцця экатурызма і экалагічнай адукацыі на тэрыторыі біясфернага рэзервата "Прыбужскае Палессе" як механізма, забяспечваючага эфектыўнае захаванне экасістэм і відаў біясфернага рэзервата”, які рэалізуецца пры падтрымцыПраграммы малых грантаў амбасады ЗША. Праект накіраваны на развіццё экалагічнай адукацыі і экатурызму на тэрыторыі БР “Прыбужскае Палессе”.

На экалагічнай сцежцы “Лясная рэчка” у БР “Прыбужскае Палессе”

У выніку праекта для адной з існуючых у біясферным рэзерваце экалагічных сцежак, дарэчы, распрацаваных і створаных таксама сябрамі АПБ з Заходне-Палескага і Брэсцкага абластнога аддзяленняў, падрыхтаваны пуцявод і набор спецыяльных табліц-заданняў для экскурсантаў. У цікавай і даступнай форме яны распавядаюць пра біясферны рэзерват — яго жывёльнам і расліннам свеце, асновах экалогіі, ахове прыроды і інш. Пуцявод і табліцы з адмысловымі заданнямі зробяць падарожжа па сцежцы значна больш цікавым, зразумелымі і карыснымі. Дзякуючы ім звычайная экалагічная сцежка пераўтвараецца ў дыдактычную, дзе экскурсант з’яўляецца не проста слухачом і назіральнікам, а актыўна ў лёгкай і цікавай форме ўдзельнічае ў здабыцці ведаў.

Пуцявод па сцежцы “Лясная рэчка”

Малюнкі, сканворды, рэбусы, мапы, складанкі – менавіта ў такой форме ўдзельнікі экскурсіі здабываюць інфармацыю пра біясферны рэзерват, беларускія лясы, асновы экалогіі і ахову прыроды. А экскурсавод ці настаўнік дапамагае, кіруючы ў добрум напрамку, падказвае. Дарэчы, большасць заданняў можна выкарыстоўваць не толькі падчас экскурсіі па экалагічный сцежцы, але таксама падчас выпраў на прыроду ў Вашым наваколлі.

Паспрабуйце свае сілы ў некаторых заданнях

Андрэй Абрамчук, старшыня Брэсцкага абласного аддзялення
Фота аўтара



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: