Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення

ад 7 лютага 2009 года

21-22 лютага 2009 года ў гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага ў г.Гродна адбудзеца адкрытая справаздачная канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), прысвечаная 115-ці годдзю з дня нараджэння Яна Каханоўскага. Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны і бясплатны для ўсіх!

Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення грамадcкай
арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ)

Праграма

Адкрытай справаздачнай канферэнцыі, прысвечанай 115-ці годдзю з дня нараджэння Яна Каханоўскага.

Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны і бясплатны для ўсіх!

Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна

21 лютага, субота

9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00-10.05 Адкрыццё канферэнцыі .

10.05-10.30 “Жыццё і дзейнасць заснавальніка Гродзенскага заапарку Яна Каханоўскага (1894-1942 )” к.м.н. Фёдар Ігнатовіч (Гродна)

10.30-11.10 “Назіранні за птушкамі ў Швецыі – ад простага да складанага– Леннарт Карлссон (Швецыя)

11.10-11.50 “Назіранні за птушкамі як хобі на ўсё жыццё” – Крыстэр Кастрэн (Фінляндыя / Літва)

11.50-12.10 Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.

12.10-12.50 Афіцыйная частка . Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2008 год і план дзейнасці аддзялення на 2009 год. Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшую выяўленчую работу “Вялікая белая чапля – Птушка 2008 году”. Выбары Савета і Рэвізійнай камісіі.*

12.50-13.15 “Інтрадукцыя – подзвіг ці злачынства?” – Аляксандр Вінчэўскі (Мінск)

13.05.-13.40 ВідэаКонкурс на веданне птушак Беларусі сярод падлеткаў і фотаконкурс на веданне арнітолагаў Беларусі мінулых часоў сярод дарослых.

13.40-14.30 АБЕД. Сталовая гімназіі, комплексны абед будзе каштаваць каля 4000 руб.

14.30-15.00 Падвядзенне вынікаў конкурсаў на веданне птушак і ўзнагароджанне пераможцаў у абласных конкурсах і намінацыях: “Лепшыя фотаздымк i году”, “Лепшыя клубы “Крылаты дазор” году”, “Лепшы артыкул у “Кабцы” за 2008 год”, “Лепшы арганізатар сустрэч сябраў АПБ з Гарадзеншчыны”.

15.00-15.25 “Роль арнітолагаў у захаванні Белавескай пушчы” — Мікалай Чэркас (Брэст)

15.25-15.35 Прэзентацыя новага праекту “Захаваем жыцці дрэвам” – Алена Вінчэўская (Гродна)

15.35-16.05 Прэм’ера навукова-папулярнага беларускага фільму “Лёс зубра”. – Рэжысёр к.б.н. Ігар Бышнёў (Домжарыцы)

16.05-16.30 Перапынак на каву і гарбату

16.30-16.55 “Біясферны рэзерват “Прыбужскае Палессе: стан, праблемы, перспектывы” – Андрэй Абрамчук (Брэст)

16.55-17.20 “Нашы поплаўныя луні на міграцыі і ў Афрыцы — працяг гісторыі” – Дзьмітры Вінчэўскі (Гродна)

17.20-17.45 “Малая крычка на Нёмане. Стан, праблемы, ахова.” – Яўген Сліж (Гродна)

17.45-18.00 Падвядзенне вынікаў канферэнцыі.

19.00-23.00 Урачыстая вячэра для паўналетніх сябраў АПБ і гасцей канферэнцыі. Кошт25.000 руб .

Пад час канферэнцыі будуць адкрыты выставы конкурсных фотаздымкаў “Нашы птушкі-2009”

і дзіцячых малюнкаў, якія перамаглі ў конкурсе “Вялікая белая чапля – Птушка 2008 году”. Ўсе ўдзельнікі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2008 годзе і замовіць для сябе любы здымак з фотавыставы фарматам 20Х30 см за 6.000 руб., а таксама выбраць тры найлепшых артыкулы з Гродзенскага абласнога бюлетэня АПБ “Кабец”.

У праграме магчымыя змены – сачыце ў Сеціве на www.ptushki.org

* C а Статуту АПБ: “ Кворум на канферэнцыі мясцовага аддзялення (далей МА) складаецца з 10 мясцовых сябраў, старэйшых за 16 год. Кожны з мясцовых сябраў АПБ, старэйшых за 16 год, мае 1 голас. Тольк і сябры АПБ старэйшыя за 18 год могуць быць абраны ў выбарчыя органы МА. Савет і рэвізійная камісія МА выбіраецца на канферэнцыі МА. Старшыня і намеснікі старшыні выбіраюцца канферэнцыяй са складу сябраў Савета. ”

КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ: Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730 — 118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier @ tut . by

Віталь Гуменны: маб. +375-292- 842391, Э-пошта: calamita @ mail . ru

Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – звязвайцеся з намі загадзя !

Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і жаданьне дапамагчы ў арганізацыі і правядзеньні канферэнцыі, зьвязвайцеся з аргкамітэтам!

Канферэнцыя адбудзецца ў актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна – адрас: праспект Янкі Купалы, 82

Праезд да прып. “Гасцініца “Турыст” , далей перайсьці дарогу і ісці пр.5 хвілін у бок лесапарку Румлёва.

Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9

Ад прыпынку “Абласная філармонія” аўт. №№ 1, 17, 23, 26 і трал. №№ 8, 9, 12.

Ад Аўтавакзалу аўт. №1.

З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 1000 руб.).

22 лютага, нядзеля

Прыкладна 10.00-14.00. Экскурсія ў вусце р.Ласасянка ў в.Ласосна (або паездка на ачышчальныя сажалкі ВА” Гродна-Азот” у в.Беражаны. Пра месца і час збору можна будзе даведацца ў аргкамітэце канферэнцыі пасьля 18 лютага.

Экскурсія адбудзецца, калі Вы загадзя пацвердзіце свой удзел у ёй. Для тых, у каго няма ўласнага, могуць быць выданы біноклі на час экскурсіі.

10.00-15.00. Для адмыслова запрошаных студэнтаў у гімназіі адбудзецца

Сэмінар “Наш погляд на студэнцкія групы АПБ”

Чакаем Вас !



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: