Новы праект — Новыя магчымасці

ад 2 сакавіка 2009 года

З канца лютага гэтага году пачынаецца новы праект па стварэнню, развіццю і падтрымцы студэнцкіх і рэгіянальных груп АПБ. Акрамя адукацыйных сэмінараў, трэнінгаў і летнікаў для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў – сябраў АПБ, а таксама рэгіянальных лідэраў, прадугледжваецца магчымасць паездак студэнтаў з большым досведам да калег у іншыя рэгіёны (каб дапамагчы ў актывізацыі іх дзейнасці па назіраннях і ахове птушак).

Новы праект — Новыя магчымасці

З канца лютага гэтага году пачынаецца новы праект па стварэнню, развіццю і падтрымцы студэнцкіх і рэгіянальных груп АПБ.

Акрамя адукацыйных сэмінараў, трэнінгаў і летнікаў для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў – сябраў АПБ, а таксама рэгіянальных лідэраў, прадугледжваецца магчымасць паездак студэнтаў з большым досведам да калег у іншыя рэгіёны (каб дапамагчы ў актывізацыі іх дзейнасці па назіраннях і ахове птушак).

Акрамя падтрымкі ўжо зарэгістраваных рэгіянальных аддзяленняў АПБ, плануецца прыцягненне да ўдзелу ў праекце і дапамога пакуль фармальна не аформленым рэгіянальным групам і асобным актыўным сябрам.

Першы семінар, прысвечаны пашырэнню маніторынга звычайных гняздуючых птушак на тэрыторыі нашай краіны плануецца на пачатак красавіка. Іншыя мерапрыемствы – пазней на працягу гэтага году.
Усім, хто мае жаданне удзельнічаць у розных мерапрыемствах праекта, дашліце свае кантакты (пажадана адрас электроннай пошты і/ці нумар мабілкі), пасаду (для студэнтаў курс, факультэт і назву ВНУ) Дзьмітрыю Вінчэўскаму на адрас: APB_Hrodna@tut.by або СМСкай на тэл. +375 336 887589.

Праект падтрымліваецца Швэдзкім арніталагічным таварыствам SOF (Birdlife у Швэцыі) і Швэдзкім міжнародным агенцтвам развіцця супрацоўніцтва SIDA.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: