У Баранавічах адбыліся назіранні за вясеннім прылётам птушак

ад 8 красавіка 2013 года

У суботу 6 красавіка у Баранавічах на Свяцілаўскім возеры школьнікі назіралі за прылётам птушак. Звычайныя назіранні ператварыліся ў экалагічную акцыю

У суботу 6 красавіка у Баранавічах на Свяцілаўскім возеры школьнікі назіралі за прылётам птушак. Звычайныя назіранні ператварыліся ў экалагічную акцыю, пад час якой можна было, напрыклад, змайстраваць домік для птушкі.

© Алесь Гізун

На ходніку пакінуць малюнак на тэму “Дзеці супраць палявання на птушак”.

© Алесь Гізун

Паспрабаваць свае сілы ў вызначэнні птушак па фотакартках. Для тых, хто змерз ці стаміўся ладзіліся інтэрактыўныя гульні. Акрамя таго школьнікі пісалі пажаданні птушкам, пакідалі свій голас супраць асушэння балот.

© Алесь Гізун

Наша арніталагічная акцыя працягвалася амаль дзве гадзіны. За гэты час у ваколіцах замерзлага возера мы здолелі паназіраць толькі за паводзінамі кавак і сарок, а таксама сініц і вераб’ёў. Гэта на наступны сонечны дзень ужо прыляцелі шпакі, чайкі-рыбачкі ды высока праляталі буслы.

Юля Траццяк, сябра АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: