Дзень біяразнастайнасці ў Белавежскай пушчы

ад 17 мая 2018 года

АПБ разам з Белавежскай пушчай адзначыць Міжнародны дзень біяразнастайнасці, які адзначаецца 22 траўня.

Напярэдадні для вучняў Камянюцкай школы каардынатар прыродаахоўнага праекта Віктар Фянчук правядзе майстар-клас па арыгамі: дзеці навучацца складаць з аркушаў паперы жывёл і расліны Белавежскай пушчы.

Адмыслова да даты 22 траўня –Міжнароднага дня біяразнастайнасці АПБ запрасіла суперэксперта сусветнага ўзроўню, доктара Крыстафа Зоклера, правесці адкрытую лекцыю. Ён раскажа пра:

  • найноўшы падыход у захаванні біяразнастайнасці, заснаваны на разуменні пралётных шляхоў.
  • захаванне водна-балотных угоддзяў ва Усходняй Еўропе,
  • лапатня — куліка, які знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення (на фота ніжэй).

Лекцыя адбудзецца ў канферэнц-зале Белавежскай пушчы. Уваход вольны. Лекцыя будзе на англійскай мове з перакладам.

 

Пра лектара

Д-р Кристоф ЗоклерДоктар Крыстаф Зоклер (біёлаг, PhD) вывучаў біялогію ў Кілі, Германія і Абердзіне, Вялікабрытанія. Яго больш чым 30-гадовы досвед  уключае 11 гадоў працы з сусветным фондам дзікай прыроды (WWF), два гады ва ўніверсітэце ў Брэмене і 19 гадоў з праграмай ААН па навакольным асяроддзі і Сусветным цэнтрам маніторынгу аховы прыроды (UNEP-WCMC) у Кембрыджы; з 2003 года працуе для ўласнай кансалтынгавай кампаніі ArcCona. Працуе ў галіне захавання прыроды ў Германіі, Польшчы, Расіі, а апошнім часам — у М’янме і Паўднёва-Усходняй Азіі. Яго спецыялізацыя як прыродаахоўніка – водна-балотныя ўгоддзі і захаванне мігруючых птушак на ўсім пралётным шляху. Сумесна з арганізацыяй «Захаванне арктычнай флоры і фаўны» (CAFF) ён распрацаваў Праграму цыркумпалярнага маніторынгу біяразнастайнасці.

З 2007 года кансультуе Фонд Манфрэда-Хермсена (Manfred-Hermsen Foundation) па патыннях, звязаных з захаваннем балотаў і водна-балотных угоддзяў.

У 2000 годзе ініцыяваў захаванне куліка-лапатня (Calidris pygmeus), якому пагражае знікненне, і займаецца гэтым відам да гэтага часу. Удзельнічаў у складанні Міжнароднага плана дзеянняў па відах (International Species Action Plan) у 2005 годзе. У 2008 годзе яго праца пачалася ў М’янме і ўключала ў сябе захаванне прыбярэжных водна-балотных угоддзяў, арганізацыю і правядзенне ўлікаў водна-балотных птушак і абследаванняў біяразнастайнасці ў мангравых зарасцях і басейне ракі Аяварвадзі, вылучэнне ахоўных тэрыторый і наданне ім статусу Рамсарскіх угоддзяў і іншых формаў міжнароднай аховы.

Мае больш за 100 навуковых публікацый па тэме захавання водна-балотных угоддзяў.

 

Мерапрыемствы праводзяцца ў межах Праграмы ў падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы, які АПБ ладзіць разам з нацпарка пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: