Пра дзiкую прыроду, якая побач

ад 27 сакавіка 2016 года

У школах, якiя знаходзяцца каля Тэрыторый, важных для птушак, з`явіліся стэнды «Дзікая прырода побач».

Увесну людзі ўсё больш пачынаюць звяртаць увагу на птушак. Што за клін ляціць высока ў небе? Што за птушка шчабеча з раніцы пад акном? Якія зграйкі хаваюцца ў кустах? Шматлікім школьнікам разбірацца ў птушках будзе лягчэй дзякуючы стэндам "Дзікая прырода побач".

Стэнд у СШ №1 г/п Шаркаўшчына

Стэнды "Дзікая прырода побач" з'явіліся дзякуючы праекту "Прырода важная для ўсіх", які АПБ рэалізуе пры падтрымцы ЕС. Гэтай вясной у школах, якія знаходзяцца каля Тэрыторый, важных для птушак (ТВП), прайшлі адмысловыя "урокі прыроды": дзецям распавялі, што яны жывуць побач з унікальнымі куткамі дзікай прыроды. Чым каштоўная гэта тэрыторыя, якія віды рэдкіх птушак можна там убачыць і як кожны з нас можа ўнесці свой уклад у яе захаванне?

Вучні даведаліся адказы на гэтыя пытанні і, хочацца верыць, хутка АПБ прырасце новымі актыўнымі памочнікамі!

Стэнды з'явіліся ў школах вакол дзесяці тэрыторый праекта: Гронава (Магілёўская вобл.), Казьяны (Віцебская вобл.), пойма ракі Сож (Гомельская вобл.), пойма ракі Лясная (Брэсцкая вобл.), балота Спораўскае (Брэсцкая вобл.), Налібоцкая пушча (Гродзенская вобл.), Выганашчанскія балоты (Брэсцкая вобл.), Сярэдняя Прыпяць (Брэсцкая і Гомельская вобл.), Ельня (верхавое балота, Віцебская вобл.), балота Званец (Брэсцкая вобл.). 

У Шаркаўшчыне пра ТВП цяпер ведаюць яшчэ больш!

Дзякуй нашым настаўнікам-актывістам Аксане Пачэпка з Шаркаўшчыны і Марыне Фёдаравай з а/г Германавічы: прыгожа аформілі стэнды і падзяліліся фота! Хай гэтыя стэнды натхняць вас зрабіць свае куткі з прыродаахоўнай інфармацыяй! Напрыклад, тут можна весці каляндар прылёту птушак кампаніі "Жывая вясна", размяшчаць схемы домікаў для птушак, выбіраць "Прыродаахоўнікі месяца" і шмат іншага!

Дзяліцеся сваімі стэндамі на info@ptushki.org! 

Свой інфармацыйны куток у школе а/г Германавічы



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: