Яшчэ ёсць час…

ад 9 студзеня 2007 года

Трэцяя Гродзенская адкрытая абласная заалагічная канферэнцыя навучэнцаў адбудзецца з 16 па 18 лютага 2007 г. на базе Гродзенскай гімназіі №1 імя Я.Карскага. Анкеты на ўдзел і тэксты дакладаў прымаюцца да 15 студзеня 2007г.

У гэты раз яна прысвечана 200-годдзю выдання прафесарам Віленскага ўніверсітэту С.Б.Юндзілам першых у Беларусі падручнікаў заалогіі для школ. Адным з яе арганізатараў з’яўляецца Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ. "Адкрытая" значыць, што ўдзельнічаць у ёй могуць навучэнцы не толькі з Гродзенскай вобласці, але і з усёй Беларусі. Акрамя вучняў старэйшых класаў, у працы канферэнцыі могуць прымаць удзел і студэнты першых курсаў ВНУ. Будуць працаваць секцыі: Біялогія і экалогія жывёл; Фауністыка; Гісторыя і заалогія, Ахова жывёльнага свету.

Тое ж, але ў раздрукаваным выглядзе, а таксама брашуры з матэрыяламі двух папярэдніх канферэнцый (пасля 1 лістапада) можна бясплатна замовіць у Дзьмітрыя Вінчэўскага: а/с 197 Гродна 230023, або па эл.пошце / APB_Hrodna@tut.by/ Колькасць асобнікаў з матэрыяламі І-й і ІІ-й канферэнцыі абмежаваная.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: