Экалягічныя злачынствы ў Эўразьвязе будуць разглядацца ў рамках крымінальнага права

ад 21 лютага 2007 года

Праект дырэктывы наконт разгляду сур’ёзных экалягічных злачынстваў у рамках крымінальнага права быў прадстаўлены Эўрапейскай Камісіяй 9 лютага. Незаконныя выкіды небясьпечных рэчываў у паветра, ваду ці глебу, незаконная перавозка адкідаў, незаконны гандаль рэдкімі жывёламі і расьлінамі могуць мець разбуральныя наступствы для здароўя чалавека і навакольнага асяродзьдзя, сьцьвярджае Эўрапейская Камісія. У сувязі з гэтым узьнікае неабходнасьць эфэктыўных санкцыяў, што будуць караць парушальнікаў на ўсёй тэрыторыі Эўразьвязу.

Экалягічныя злачынствы ў Эўразьвязе будуць разглядацца ў рамках крымінальнага права«Мы ня можам дазволіць, каб ЭЗ быў раем для экалягічных злачынстваў», — пракамэнтаваў падзею Віцэ‑прэзыдэнт Эўрапейскай Камісіі Франка Фраціні. На думку Камісіі, пакараньне за сур’ёзныя экалягічныя злачынствы павінна прадугледжваць адэкватныя меры, у прыватнасьці магчымасьць турэмнага зьняволеньня да 5 гадоў і фінансавыя санкцыі для кампаніяў‑парушальнікаў у аб’ёме ад 750 000 эўра. У верасьні 2005 г. Эўрапейскі суд пацьвердзіў права Эўрапейскай Супольнасьці прымаць нормы крымінальнага права дзеля забесьпячэньня аховы навакольнага асяроддзя. 20 лютага 2007 Крыніца: www.europa.eu Пераклад з www . nn . by



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: