Экспедыцыя рашыла загадку месцаў зімоўкі вяртлявай чаротаўкі

ад 26 лютага 2007 года

Пасля пяці год дасьледваньняў, адмысловая экспедыцыя адкрыла ў Сенегале месца зімоўкі вяртлявай чаротаўкі – эўрапейскай вераб’інай птушкі, якой пагражае зьнікненьне. У сувязі з гэтым Ларс Лахманн (Lars Lachmann) (прадстаўнік RSPB (BirdLife ў Вялікабрытаніі), якое спрычынілася да арганізацыі экспедыцыі ў Заходнюю Афрыку)) сказаў, што “веданьне таго, дзе яны зімуюць, дае нам магчымасьць паўтарыць у Афрыцы пасьпяховыя дзеяньні па ахове віда, якія былі зробленыя ў Эўропе”. Экспедыцыя рашыла загадку месцаў зімоўкі вяртлявай чаротаўкі

Экспедыцыя адкрыла вялікую колькасьць чаротавак на тэрыторыі прыкладна ў 100 кв.км ў межах нацыянальнага парку Джоўдж ( the Djoudj National Park ), які з’яўляецца ТВП (тэрыторыяй, важнай для птушак) у Заходнім Сенегале. Папярэднія ацэнкі, якія былі зроблены для гэтага месца, кажуць пра 5-10 тысяч зімуючых там вяртлявых чаротавак.

Даследчыкі з BirdLife International , АПБ ( BirdLife ў Беларусі) і RSPB скамбінавалі ўжо існуючыя з дапамогай навуковага аналізу дадзеныя і ўяўленьні з традыцыйнымі мэтадамі працы “ў полі”, каб вырашыць загадку месцаў зімоўкі гэтага віду чаротавак, якая “не паддавалася” шмат гадоў.

Каманда вучоных прааналізавала радыяізатопны састаў пер’яў вяртлявых чаротавак, якія былі адлоўлены на месцах гнездаваньня ў Эўропе, каб зьменшыць геаграфію пошукаў. Атрыманыя дадзеныя былі параўнаныя з вядомымі ўжо мапамі распаўсюду ізатопаў у Заходняй Афрыцы.

Гэтыя дадзеныя паказвалі, што птушкі зімуюць на тэрыторыях, якія ляжаць адразу на поўдзень ад Сахары. Аналіз нешматлікіх назіраньняў чаротавак у Афрыцы разам з кампутарным мадэляваньнем патэнцыяльна падыходзячых па кліматычных умовах месцаў прывёў дасьледчыкаў на тэрыторыі ўздоўж ракі Сенегал.

“Гэта доўгачаканае адкрыцьцё, якое дае натхненьне для далейшай працы як дасьледчыкам з Эўропы, так і з Афрыкі“ – так пракамэнтаваў гэтае здарэньне Поль К. Нданганга ( Paul K. Ndanganga ), каардынатар Рабочай групы BirdLife па афрыканскіх відах. “Дзякуючы таму, што зараз мы ведаем дакладныя тэрыторыі, якія важныя для зімоўкі чаротавак, мы можам пачынаць наступны крок – сфакусіраваць нашы намаганьні на маніторынгу гэтых месцаў, каб быць упэўненымі, што гэтыя тэрыторыі адэкватна ахоўваюцца і ўпраўляюцца”.

Ларс Лахманн дадаў: “Выдатна, што значная частка птушак зімуе на ўжо ахоўваемай тэрыторыі – выглядае на тое, што нацыянальны парк Джоўдж прымае на зімоўку трэцюю частку ўсёй сусьветнай папуляцыі гэтага віду. Гэтае балота, якое знаходзіцца на паўднёвым ускрайку Сахары, знаходзіцца пад пагрозай знішчэньня праз павелічэньне пустынных тэрыторый на поўдзень з-за зьменаў клімату”.

Вяртлявая чаротаўка драматычна зьменшыла сваю колькасьць за апошняе стагоддзе, і зараз уся сусьветная папуляцыя ацэньваецца ў 15000 пар – галоўным чынам з-за асушэньня нізінных балот – месцаў яе гнездаваньня. Па ацэнках навукоўцаў, за апошнія 100 год плошча іх зьменшылася на 95% . У Беларусі гняздуе прыкладна 60% сусьветнай папуляцыі віду.

Будучая праца “ў полі” разам з аналізам спадарожнікавых здымкаў дапаможа знайсьці іншыя патэнцыйныя месцы зімоўкі вяртлявых чаротавак у Паўднёвай Маўрытаніі і іншых краінах Заходняй Афрыкі.

22-02-2007

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі

На здымку: арнітоляг Індэга Бінда ( Indega Binda ) з нацыянальнага парку Джоўдж трымае ў руках адну з вяртлявых чаротавак.

Крыніца: www.birdlife.org



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: