У Горадні усталяваны помнік біёлагу Жану Эмануэлю Жылібэру (1741-1814)

ад 2 ліпеня 2007 года

Aфіцыйнае адкрыцьцё помніка мае адбыцца 3 ліпеня. Але некаторыя значныя падзеі, зьвязаныя з імем знакамітага французкага біёлага, на жаль, былі забыты і ніяк не адзначаны ў 2006г, калі можна было ўспомніць пра значныя для гісторыі Беларусі і біялягічнай навукі даты. У Горадні усталяваны помнік біёлагу Жану Эмануэлю Жылібэру (1741-1814)

[SCREEN:3] Нарадзіўся Ж-Э. Жылібер ( Jan — Emmanuel Gilibert ) у 1741г. у Ліоне (Францыя), вывучаў медыцыну ва ўнівэрсытэце Монпелье ( Montpellier ). Па запрашэньні знакамітага рэфарматара ВКЛ Антонія Тызенгаўза, у кастрычніку 1775г. прыехаў у Горадню, дзе арганізаваў Каралеўскую Медычную школу і выкладаў у ёй як прафесар да 1881г. У гэты ж час ён пачынае закладку ў пойме р.Гараднічанкі Каралеўскага Батанічнага Саду. Разам з вучнямі зьбірае мхі, грыбы і лішайнікі ў навакольлі Горадні. З Францыі, акрамя кніг, Жылібер прывёз гербарый з 3000 відаў расьлін. У 1776г. ён набывае кнігі і вялікай каштоўнасьці гербарый Гуана. Увесну таго ж года пачынаюцца батанічныя экскурсіі ў навакольлі Берасьця, Беластоку, Варшавы, а ў наступным, 1777г., Жылібер зьбірае гербарый каля Нясьвіжа, Наваградка, Шчорсаў, Вільні, Вакі, Мерачы, Трокаў і Вішнева.

[SCREEN:0] Адначасова працягваецца праца над батанічным садам. Ужо ў 1777г. тут было 1200 “экзотаў” – частка іх была куплена, частка абменена на мясцовыя расьліны ў Эдынбургскім і Страсбургскім батанічных садах, а частка падорана знакамітымі батанікамі з Вены і Лондану. Калекцыя хутка павялічывалася – ў 1778г. – 1500 відаў, а потым – больш за 2000 відаў расьлін. Сад не саступаў па разнастайнасьці, “рэдкасьцям” і шматлікасьці відаў ні воднаму падобнаму збору жывых расьлін у Эўропе.

[SCREEN:1] У 1781г. у заснаванай тым жа А.Тызенгаўзам Гарадзенскай каралеўскай друкарні быў надрукаваны першы том абагульняючай дасьледчую працу Жылібера “ Flora Lituanica inchoata …С olectio I , II , III Grodnae , 1781 (“Няпоўная флора Літвы…”), працяг якой з’явіўся ўжо ў Вільні ў 1782г.: [SCREEN:2] “ Flora Lituanica inchoata …С olectio IV , V Vilnae , 1782. Фактычна, гэты былі першыя навуковыя батанічныя і прыродазнаўчыя працы, не толькі зробленыя, але і выдадзеныя ў Беларусі . (Магчыма, трэба ўдакладніць, што сёньняшняя Літва ў той час называлася Жамойція і Аўкштайція, і Вільня не ўваходзіла ў іх межы). Акрамя гэтага, таксама ў Вільні, ў 1781г . выйшаў адзіны нумар першага навуковага прыродазнаўчага часопіса Indagatores naturae in Lituania ” (“Дасьледваньні прыроды ў Літве”).

Пасьля адхілення Антонія Тызенгаўза ад кіраваньня каралеўскімі эканоміямі ў 1881г., Жылібер быў вымушаны разам з медычнай школай, бібліятэкай, калекцыяй мінералаў і гербарыямі, а таксама з часткай расьлін з Батанічнага саду пераехаць у Вільню (сталіцу ВКЛ). Там, на працягу амаль трох гадоў, ён працаваў прафесарам натуральнай гісторыі ў мясцовым універсытэце. З-за перасьледваньня Ордэнам езуітаў, у 1783г. Жылібер пакінуў Вільню і вярнуўся ў Францыю, дзе працаваў на розных пасадах, у тым ліку і як прафесар прыродазнаўчых навук Ecole Centrale ў дэпартаменце Роны. Але працягваў аналізаваць і абагульняць зборы расьлін, зробленыя ў ВКЛ: у 1792г. у Ліoне выйшла праца, прысьвечаная апісаньню флоры ваколіц Вільні “ Exercitia Phytologica ” ( Lyon , 1792), а ў 1809 параўнаўчы артыкул па феналёгіі расьлін з навакольля Горадні і Ліону Calendrier de Flora pour l un 1778 autour de Grodno et pour l ann é e 1808 autour de Lyon , Lyon 1809 ). Усяго ж Жылібер апублікаваў 140 дробных і 18 вялікіх навуковых прац, з іх некалькі маюць зьвесткі па прыродзе тагачаснай Беларусі. Акрамя гэтага, апрацаваўшы зборы французкага батаніка, прафесар Віленскага ўніверсытэту Юзаф Юндзілл (не блытаць таксама з батанікам і праф. Станіславам Баніфацыям Юндзіллам!) выкарыстаў іх для напісаньня сваёй кнігі " Opisanie ro ś lin w Litwie , na Wo ł yniu , Podolu i Ukrainie dziko rosn ą cych jako i oswojonych " ( Wilno , 1830).

Жылібер заставіў у Вільні і частку сваіх гербарыяў, якія з’яўляюцца самымі старымі гербарыямі мясцовай флоры. Пасьля закрыцьця з палітычных прычынаў у 1841г. Медыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні, яны былі перададзены ўніверсытэту Св. Уладзіміра ў Кіеў. На сёньняшні дзень 4000 гербарных аркушоў Жылібера знаходзяцца ў Інстытуце батанікі НАН Украіны, 2400 з іх ўяўляюць зборы расьлін з ваколіцаў Гoрaдні.

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня,

з выкарыстаньнем інфармацыі з www. svaboda. org , www.hbc . bas — net . by , www.portalwiedzy.onet.pl ,

На здымку Сяргея Астраўцова з www. svaboda. org : Помнік усталяваны на ўваходзе ў парк культуры імя Жылібэра, засталося толькі паліць вадой брук, які замяняе пастамэнт, каб лепей замацаваўся цэмэнт.

Здымкі гарадзенскага гербарыя Жылібера выстаўляюцца з ласкавай згоды іх аўтараў: Аркадзія Скуратовіча, Дзмітрыя Дубовіка і Максіма Джуса.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: