Летнік АПБ для настаўнікаў “Ад роўнага да роўнага-ІІ”

ад 26 ліпеня 2007 года

З 11 па 16 жніўня 2007г. ў г.Тураве на базе Станцыі кальцаваньня Інстытуту заалогіі НАН Беларусі адбудзецца другі палявы летнік для сябраў АПБ – настаўнікаў і кіраўнікоў клубаў АПБ “Крылаты дазор”. Пад час летніку прадугледжваюцца не толькі назіранні за птушкамі і ўдзел у іх кальцаванні, але таксама ўлікі птушак і штодзень 1-2 гадзінная праца па ачыстцы ТВП “Тураўскае Балонне” ад хмызьняку. Знаёмства з калегамі-сябрамі АПБ з усёй Беларусі дапаможа ў далейшай працы з дзеткамі і падлеткамі. Летнік АПБ для настаўнікаў “Ад роўнага да роўнага-ІІ”

Таксама плануюцца водная экскурсія па Прыпяці і гіторыка-этнаграфічная па Тураву. Для таго, каб узяць удзел у палявым летніку АПБ “Ад роўнага да роўнага-ІІ”, трэба даслаць асабістую анкету з наступнымі дадзенымі:

  1. Імя і прозьвішча.

  2. Год народзінаў.

  3. З якога году сябра АПБ.

  4. Калі Вы кіраўнік клубу АПБ “Крылаты дазор”, колькі дзетак у Вас у клубе.

  5. У якіх акцыях і кампаніях прымалі ўдзел і ў якасьці каго.

  6. Колькі відаў птушак бачылі ў Беларусі і прыкладна колькі з іх можаце самастойна вызначыць.

  7. Кантактны тэлефон або адрас электроннай пошты (калі штодзень яе праглядаеце).

Анкету дашліце Дзьмітрыю Вінчэўскаму на адрас: / Harrier@ tut. by/ ,

або паведаміце свае дадзеныя па мабільнаму тэлефону +375 296 141 666

Апошні тэрмін атрымання анкеты – 19.00 у сераду, 8 жніўня.

Праезд і ўдзел у летніку бясплатныя. Ад’езд плануецца ў 14.00 у суботу, 11 жніўня, ад будынку РЭЦДзЮ з Мінску.

Размяшчэньне ўдзельнікаў плануецца ў драўнянай хаце. З сабой неабходна мець уласны посуд, турыстычны дыванок, спальнік і бінокль, палявое адзеньне і абутак, а таксама пажадана мець высокія (“рыбацкія”) гумовыя боты.

Даслаўшыя анкеты першымі будуць мець перавагу, калі колькасьць жадаючыя будзе большаю за запланаваную.

Летнік адбудзецца пры падтрымцы Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF і Швэдзкага агенцтва па развіцьцю міжнароднага супрацоўніцтва SIDA .



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: