Новакаледонскія крумкачы пацвердзілі сваю рэпутацыю самых разумных птушак

ад 21 жніўня 2007 года

Група этолагаў з новазеландскага Оклендскага ўніверсітэту (University of Auckland) пад кіраўніцтвам доктара Алекса Тэйлара (Alex Taylor) паказала, што крумкачы з Новай Калядоніі (Corvus moneduloides) могуць паслядоўна выкарыстаць дзве розных прылады, каб здабыць сабе ежу. Пры гэтым крумкачы разважалі пасродкам аналогіі, а не метадам спроб і памылак. Раней было прадэманстравана, што гэтыя птушкі могуць вучыцца адна ў адной складаным паслядоўнасцям дзеянняў. Новакаледонскія крумкачы пацвердзілі сваю рэпутацыю самых разумных птушак

У гэтым эксперымэнце навукоўцы давалі кожнаму з 7 паддоследных крумкачоў слоікі з кавалачкамі мяса, якое нельга было дастаць дзюбай, але можна з дапамогай доўгага дубчыка, які ляжаў закрыты ў клетцы. Доўгі дубчык таксама немагчыма было дастаць дзюбай, але можна было дастаць з дапамогай кароткага дубчыка, даўжыні якога было, аднак, было нядосыць, каб дастаць мяса з першага слоіка. Такім чынам, птушка павінна была спачатку дастаць доўгі дубец з дапамогай кароткага, а затым доўгім дубчыкам дастаць мяса. Усё крумкачы паспяховага вырашылі гэтую задачу, прычым шэсць з іх — з першай жа спробы.

Як паведаміў ВВС праф. Рассэл Грэй ( Russell Gray ), яшчэ адзін аўтар навуковага артыкулу пра дослед (надрукаваны ў Current Biology , vol .17, July 2007 ), "Нас найбольш здзівіла менавіта тое, што большасьць з іх справіліся з задачай з першай спробы”.

[SCREEN:0] У другім эксперыменце месца знаходжання дубчыкаў памянялі .

Цікава, што ўсе, акрамя адной птушкі, спачатку пыталіся дастаць з дапамогай доўгага кароткі дубчык. Але хутка скарэктавалі свае паводзіны і пачалі выкарыстоўваць доўгі дубчык, каб адразу дастаць кавалкі мяса.

У доследах удзельнічалі дзікія птушкі, адлоўленыя навукоўцамі незадоўга да пачатку эксперымэнтаў.

Крыніца: www . news . bbc . co . uk

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ).

На здымку: новакаледонскі крумкач дастае доўгі дубчык з дапамогай кароткага.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: