Запрашаем на чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі.

ад 21 жніўня 2007 года

У суботу, 8 верасня пройдзе IV адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі — час рэгістраваць каманды! Апошні срок рэгістрацыі каманд: чацвер, 6 верасня, 17.30. Запрашаем на чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі.

АПБ запрашае прыняць ў ім удзел усіх аматараў птушак ня толькі з нашай краіны, але і з-за мяжы.
Правілы чэмпіяната не змяніліся. Вы можаце паглядзець іх тут.

Калі Вы хочаце прыняць удзел у спаборніцтвах, Вам неабходна зарэгістрыраваць вашу каманду. Дзеля гэтага патэлефануйце на нумар (8029)-223-06-13 і паведамце назву каманды, імёны і прозьвішчы удзельнікаў, месца старта, кантактны тэлефон. Альбо дашліце гэту інфармацыю па электроннай пошце ці факсам. Увага: апошні тэрмін рэгістрацыі: чацвер, 6 верасня, 17.30.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў офіс АПБ: тэл. (8029)-223-06-13, e-mail:
/apb@tut.by/

Тэлефоны па якіх трэба паведамляць пра кожны дзесятак відаў птушак (пачынаючы з 20): 223-06-13 МТС, 101-68-87 Velcom .

Вынікі назіранняў дасылайце не пазней 16.00 (08.09.07) па электроннай пошце на адрас apb_pr@tut.by

Спіс зарэгістрыраваных каманд глядзіце ТУТ .

На здымку Віктара Гулінскага (АПБ): каманда "Трясогузка" з Горадні пад час спаборніцтваў у мінулым годзе.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: