Шукаем актыўных настаўнікаў і кіраўнікоў гурткоў для ўдзелу ў новым праекце АПБ

ад 11 студзеня 2008 года

Для ўдзелу ў абмеркаванні і адаптацыі да нашых умоў тэкстаў мэтадычнага дапаможніка “Пуцявод па законах прыроды”, які будзе змяшчаць інтэрактыўныя заняткі для гурткоў біялагічнага накірунку для падлеткаў, састаўленыя з найлепшых англійскіх і польскіх метадычных дапаможнікаў, шукаем 15 настаўнікаў – сябраў АПБ. Перавага — ў выпадку шматлікасці атрыманых заявак – будзе надавацца настаўнікам з Гарадзеншчыны (з-за таго, што для іх праезд на месца сэмінару пад Гродна будзе найтаннейшы).Шукаем актыўных настаўнікаў і кіраўнікоў гурткоў для ўдзелу ў новым праекце АПБ

Пад час сэмінару, які адбудзецца ў лютым, будзе праводзіцца навучанне асноўным інтэрактыўным мэтадам і пробныя заняткі. Пасля вяртання дахаты трэба будзе правесці 1-2 абраныя заняткі са сваімі выхаванцамі і даслаць заўвагі да іх зместу і паспяховасці прапанаваных метадаў.

Напрыканцы праекту ў гэтым годзе будзе выдадзены пр. 200-старонкавы метадычны дапаможнік з улікам атрыманых паправак і заўваг.

Заяўку на ўдзел у праеце з пазнакай свайго Імя і Прозвішча, а таксама назвай Вашай навучальнай установы, паштовым адрасам і кантактным тэлефонам(і) дасылайце да 20.01.2008 Дзьмітрыю Вінчэўскаму (е-мэйл APB_ Hrodna@ tut. by ).

Усе пытанні накіроўвайце таксама да яго (маб.тэл. +375-296-141-666).

На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага – так праходзяць заняткі ў найлепшым адукацыйным цэнтры RSPB (BirdLife у Вялікабрытаніі).



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: