Студэнтаў-сябраў АПБ запрашаем на трэнінг па асновах журналісцкага майстэрства

ад 30 студзеня 2008 года

15-17 лютага 2008г. (у пятніцу-нядзелю) пад Гродна адбудзецца адмысловы трэнінг для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў – сябраў АПБ. У праграме прадугледжана інтэрактыўнае навучанне па падрыхтоўцы загалоўкаў і лідаў матэрыялаў, як браць інтэрвію і рыхтаваць навіны, а таксама падрыхтоўка і выпуск ўласных артыкулаў для выданняў АПБ. Ва ўсім гэтым дапаможа зборнік матэрыялаў да трэнінга на 28 старонках, які атрымае кожны ўдзельнік.Студэнтаў-сябраў АПБ запрашаем на трэнінг па асновах журналісцкага майстэрства

Плануемы час ад`езду ў прафілакторый з Гродна -15 лютага (пятніца) у 11.30, вяртанне — 17 лютага (нядзеля) ў 14.30.

Для таго, каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна даслаць заяўку з наступнымі дадзенымі:

Імя і прозьвішча;

Курс, назва факультэту і навучальнай установы;

Колькі часу ў АПБ і ў якіх апошніх мерапрыемствах Вы прымалі удзел?

Свае дадзеныя для кантактаў: тэлефон(ы), e — mail (калі штодзень праглядаеце пошту).

Калі колькасьць жадаючых будзе большаю за плануемую колькасьць удзельнікаў, перавагі атрымаюць:

! студэнткі;

! студэнты з рэгіёнаў і рэгіянальных унівэрсытэтаў;

! найбольш актыўныя ўдзельнікі кампаній і акцый АПБ;

! сябры АПБ з найбольшым стажам;

! першымі даслаўшыя заяўкі.

Усе выдаткі па праезду, харчаваньню і пражываньню бяруць на сябе арганізатары.

Калі неабходна, могуць быць дасланыя афіцыйныя запрашэнні на трэнінг.

Заяўкі-анкеты дасылайце і па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага :

E — mail : APB_ Hrodna@ tut. by

тэл. (0152) 73 01 18 , маб. тэл. (029)6-141-666.

Апошні тэрмін разгляду заявак – 20.00 у панядзелак, 11.02 .2008.

Аб выніках будзе паведамлена адразу па атрыманні заяўкі, найпазней — 12.02.2008.

На здымку – пад час папярэдняга студэнцкага трэнінга АПБ ў мінулым годзе.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: