Летнік на станцыі кальцавання ў Тураве

ад 30 ліпеня 2012 года

З 1 па 10 жніўня на Тураўская станцыі кальцавання птушак адбудзецца студэнцкі летнік АПБ.

 

Студэнцкі летнік АПБ па кальцаванню птушак адбудзецца ў Тураве з 1 па 10 жніўня на базе станцыі кальцавання.

Кальцаванне вялікага зуйка

У праграме летніку:
Знаёмства з аднагодкамі – студэнтамі з іншых універсітэтаў і супрацоўнікамі Станцыі
Прынцыпы вызначэння птушак розных відаў у палявых умовах.
Асноўныя метады адлову птушак.
Прынцыпы кальцавання як асноўны метад даследавання міграцый.
Акрамя тэарэтычных ведаў, удзельнікі атрымаюць добрую практыку, прымаючы ўдзел у працы Станцыі, а таксама ў бiятэхнiчных мерапрыемствах па ачыстцы Тураўскага балоння ад хмызняку.

Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца сябры АПБ — студэнты 1-5 курсаў біялагічных факультэтаў, якія ў той ці іншай ступені цікавяцца даследаваннямі птушак. 

Усе расходы на праезд, пражыванне і харчаванне пад час летніку будуць аплочаны арганізатарамі. 

Заяўку на ўдзел у летніку можна дасылаць у вольнай форме на паштовую скрыню karlionova@tut.by і пазначыўшы ў лісце:

  • поўнае імя і прозвішча
  • кантактную інфармацыю: нумар мабілкі, адрас электроннай пошты
  • курс, факультэт, універсітэт
  • якія аспекты бяілогіі птушак цікавяць больш за ўсё?
  • спіс навуковых артыкулаў ці тэзісаў (калі яны ёсць)
  • ці ёсць на час летніку бінокль і палявое адзенне-абутак

Тураўская станцыя пры Цэнтры кальцавання НАН Беларусі – адзіная ў нашай краіне і працуе ўжо больш за 10 год. За гэты час назапашаны багаты досвед па кальцаванню розных груп птушак, з якім змогуць пазнаёміцца ўсе ўдзельнікі летніку. Акрамя непасрэдна кальцавання птушак можна будзе ўбачыць шматлікіх мясцовых і мігрыруючых праз гэтыя прыгожыя мясціны – пойму р.Прыпяць – віды птушак.

Колькасць месцаў для ўдзелу ў летніку абмежаваная, таму перавага будзе аддавацца заяўкам, якія былі дасланы раней і студэнтам, якія займаюцца непасрэдным вывучэннем птушак.
За падрабязанай інфармацыяй можна звяртацца да арганізатара Наталлі Карліонавай: 
velcom8 029 6245557, pugnax2 (skype), karlionova@tut.by

Фота Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

Па матэрыялах сайта birdwatch.by



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: