Навучаньне для маладых лідэраў

ад 17 студзеня 2008 года

Грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае моладзь да ўдзелу ў праграме «Primus inter pares» («Першы сярод роўных”) накіраванай на падрыхтоўку грамадзкіх лідэраў. Група ўдзельнікаў атрымае магчымасьць:

Узяць удзел у адукацыйных праграмах (вясна-восень 2008)

Распрацаваць і рэалізаваць уласныя адукацыйныя і асьветніцкія мерапрыемствы (вясна-лета 2008)

Узяць удзел у летніку (лет а 2008);

Стажыравацца ў беларускіх грамадзкіх арганізацыях ( в осень 2008);

Распрацаваць і рэалізаваць уласныя міні-праекты ў Беларусі (восень-зіма 2008).

Аўтары і арганізатары лепшых міні-праектаў пройдуць стажыроўку ў Швэцыі ў 2009 годзе .

Патрабаваньні да ўдзельнікаў:

— узрост 18-25 год, невялікі досьвед лідэра і актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці;

— магчымасьць удзелу ва ўсіх мерапрыемствах праграмы

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 10 лютага .

Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна атрымаць у Цэнтры “ПОСТ”:

Тэл ./ факс : +375 17 298 16 59 , 269-90-34; эл. адрас center_ post@ tut. by .

Каардынатарка праграмы: Вольга Саявец (029) 850-98-99.

Паводле “Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: