|
Неспрыяльныя фактары Асноўнымі неспрыяльнымі фактарамі, якія ўздзейнічаюць на натуральныя прыродныя супольніцтвы тэрыторыі, з’яўляюцца змяненні гідралагічнага рэжыму, пажары і высечкі лясоў. Змяненні гідралагічнага рэжыму. Практычна ўсе балоты, якія прылягаюць да ляснога масіву з поўначы, асушаны і пераўтвораны ў польдэрныя сістэмы. Негатыўна адбілася на стане прыродных комплексаў і будаўніцтва гідрамеліярацыйнай пляцоўкі ў цэнтральнай частцы леса-балотнага масіву. Узровень грунтовых вод на ўчастках лясоў, прылягаючых да меліярацыйных сістэм, парушаны, што прыводзіць да іх дэградацыі. Пажары на тэрыторыі леса-балотнага масіву з’яўляюцца вынікам асушэння прылягаючых зямель. У засушлівыя гады пажары ахопліваюць значныя тэрыторыі, што і адбылося ў 2002 годзе. Высечкі лесу вядуцца без уліку прыродаахоўнай значнасці тэрыторрыі. У выніку скарачаюцца плошчы асабліва каштоўных старых шырокалісцёвых і хваёва-шырокалісцёвых лясоў, часта высякаюцца ўчасткі ў месцах гнездавання рэдкіх відаў драпежных птушак. Неабходныя меры аховы Для захавання прыродных комплексаў угоддзя неабходна стварэнне рэспубліканскага ландшафтнага заказніка ў найбольш вартастным участку ляснога масіва, а на астатняй частцы тэрыторыі трэба ўзяць пад ахову месцы гнездавання вялікага арляца і іншых ахоўваемых відаў жывёл і раслін. |
|
© 2006-2007
Ахова птушак Бацькаўшчыны г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313 +375 17 263 01 30 +375 17 263 06 13 |