|
Неспрыяльныя фактары Парушэнне гідралагічнага рэжыму. У выніку абвалавання поймы паводкі сталі больш працяглымі і высокімі, што прыводзіць да змены відавога складу флоры і фауны. Веснавое выпальванне расліннасці ў пойме, асабліва ў гады адсутнасці паводак, аказвае моцнае негатыўнае ўздзеянне на раслінны і жывёльны свет. Змяненне гаспадарчай дзейнасці. У апошнія дзесяцігоддзі значна зменшылася выкарыстанне пойменных участкаў для нарыхтоўкі сена, у выніку чаго адкрытыя пойменныя лугі і балоты хутка зарастаюць лазнякамі. Негатыўны ўплыў аказвае і браканьерства, якое прыводзіць да зніжэння шчыльнасці найбольш значных паляўнічых відаў млекакормячых – лася, дзіка і казулі. Неабходныя меры аховы Для захавання біяразнастайнасці ўгоддзя неабходна: прыдаць яму статус Рамсарскай тэрыторыі; пашырыць заказнік “Прастыр” шляхам далучэння да яго поймы ракі Гнілая Прыпяць; сумесна з украінскім бокам (Рамсарскае ўгоддзе Прыпяць-Стаход) распрацаваць доўгачасовы план кіравання тэрыторыяй. |
|
© 2006-2007
Ахова птушак Бацькаўшчыны г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313 +375 17 263 01 30 +375 17 263 06 13 |