"Жывая вясна" - гэта кампанія, у якой прымаюць удзел людзі па ўсёй Еўропе.

 

Прыняць у ёй удзел не цяжка. Пазнаёмцеся з чатырма відамі птушак, якіх мы абралі і будзем сустракаць разам. Рэгулярна бывайце на прыродзе або проста па-за домам, прыглядайцеся да птушак. І калі вы ўбачыце або пачуеце менавіта абраныя намі віды - занясіце свае назіранні на сайт кампаніі "Жывая вясна". Калі вы зробіце гэта, вы будзеце мець магчымасць убачыць, як пасланкі вясны з'яўляюцца і ляцяць праз Еўропу, і святкаваць разам, што Вясна зноў Жыве!

 

Рэгіструючы свае назіранні гэтых відаў птушак пад час таго, як яны будуць вяртацца вясною, Вы будзеце ўдзельнічаць у найбуйнейшых вясновых назіраннях у Еўропе, і мы разам даведаемся больш пра міграцыі птушак. Дзякуючы Вашым назіранням, кожны год мы будзем здольныя параўнаць розніцу ў часе прылёту птушак ў розныя гады і ўбачыць, як розныя фактары (напрыклад, змены надвор'я) уплываюць на яго. І калі Вы будзеце ўдзельнічаць у нашым праекце, Вы таксама зможаце самі заўважыць гэтыя змены.

 

Як удзельнічаць.

 

Удзельнічаць у кампаніі "Жывая Вясна" не цяжка і прыемна.

 

Мэта нашага праекту - сабраць дадзеныя як мігрыруючыя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. Даволі простыя назіранні, якія зроблены вялікай колькасцю людзей - гэта вялікая крыніца інфармацыі пра міграцыі птушак, іх асноўныя рысы і змены ў іх характары, якія адбываюцца штогод. Галоўная перавага кампаніі "Жывая Вясна" над іншымі даследаваннямі ў тым, што ў гэтай акцыі вялікая колькасць удзельнікаў будзе прадстаўляць дадзеныя з усёй тэрыторыі Еўропы.


       Як даслаць свае дадзеныя?

 

Дасылка дадзеных не цяжкая. Трэба проста выканаць наступныя інструкцыі:
1) Прачытайце пра віды "Жывой Вясны", абраныя для назіранняў: вясковую ластаўку, зязюлю, белага бусла і чорнага свіргуля (для гэтага зайдзіце ў раздзел "Пазнаёмцеся з абранымі відамі") і знайдзіце там інфармацыю, калі яны могуць прыляцець у Беларусь.
2) У гэты час пастарайцеся пільна і ўважліва назіраць за наваколлем, і калі Вы ўбачыце або пачуеце любы з пералічаных відаў (з-за таго, што вельмі цяжка ўбачыць зязюлю, Вы павінны больш спадзявацца на тое, што яе пачуеце), заходзце на  сайт кампаніі "Жывая Вясна" .
3) Потым выбірайце форму для вынікаў назіранняў (раздзел "Увядзі свае назіранні") і запоўніце яе. Вы павінны памятаць, што важна адзначыць калі і дзе вы адзначылі птушак. Як толькі Вы запоўніце ўсе графы, клікніце на кнопку "Даслаць", і мы атрымаем Вашы дадзеныя.
4) Наступным днём праверце карты на нашым сайце - ці прасунулі Вашы назіранні вясну наперад?
Вы можаце рабіць назіранні для сваёй "Жывой Вясны" паблізу свайго дому, вакол вашай школы або пад час нядзельнай прагулкі з бацькамі.

 

У тым выпадку калі ў Вас няма магчымасці заносіць сваі назіранні на старонку кампаніі "Жывая вясна", Вы можыце патэлефанаваць у сакратарыят АПБ і паведаміць Вашы дадзеныя. Супрацоўнікі сакратарыята самастойна занясуць іх.. Званіце па тэлефоне: 8-017-263-06-13

 

Калі Вы ўбачылі або пачулі адпаведны від птушкі, усё, што трэба зрабіць - гэта занатаваць від, дату і рэгіён, дзе гэта адбылося. Калі ёсць магчымасць таксама запомніць колькасць адзначаных птушак і дакладнае месца, дзе гэта адбылося.

 

Напэўна, найлепшыя назіранні можна зрабіць у сельскай мясцовасці - таму што тры з чатырох відаў жывуць менавіта там. Але нават калі Вы жывяце ў горадзе, Вы можаце чакаць на прылёт свіргулёў, бо яны аддаюць перавагу жыццю ў гарадах.


Вярнуцца да Прылёт птушак 2008