|
Неспрыяльныя фактары Асноўнымі формамі антрапагеннай нагрузкі з’яўляюцца высечкі лесу, торфаздабыча і выпас жывёлы. Зніжэнне ўзроўню грунтовых вод у выніку асушэння тэрыторыі прывяло да павялічэння рызыкі ўзнікнення пажараў. Высечкі лесу носяць інтэнсіўны характар. У найбольшай меры ад іх панеслі страты самыя каштоўныя ў фларыстычных адносінах карэнныя шыракалістыя лясы. У другой палове мінулага стагоддзя тэрыторыя патэнцыяльнай ТВП перанесла значнае асушэнне для сельскагаспадарчых мэтаў і здабычы торфу. Пасля скарачэння гаспадарчага выкарыстоўвання па прычыне забруджвання зямель радыёнуклідамі на асушаных тэрыторыях паўсюдна адбываецца паўторнае забалочванне асушаных тэрыторый. Ад тарфяных пажараў нясуць страту, у першую чаргу, участкі лясоў і балот, на якіх працягвае дзейнічаць асушальная сетка і, як вынік, застаецца нізкі ўзровень грунтовых вод. Неабходныя меры аховы Для аднаўлення і захавання лясоў і балот тэрыторыі у натуральным стане неабходна стварыць тут рэспубліканскі ландшафтны заказнік са строгай рэгламентацыяй гаспадарчай дзейнасці. Патрабуецца таксама правесці мэтанакіраваныя работы па аптымізацыі гідралагічнага рэжыму пажаранебяспечных участкаў. |
|
© 2006-2007
Ахова птушак Бацькаўшчыны г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313 +375 17 263 01 30 +375 17 263 06 13 |